Стара Сіль
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Стара Сіль (укр.: Стара Сіль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Старасамбірскага раёна у перадгор’і Сярэдняга Бяскіду на Прыкарпацці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва паселішча паходзіць ад буйных радовішчаў солі, размешчаных у наваколлі. Паселішча заснавана ў 1255 г. пры польскім панаванні і ў 1421 г. атрымала Магдэбургскае права, а разам з гэтым і статус горада з назвай Зальцборк (нем. Salzbrock). З тых часоў ён быў вольным каралеўскім горадам. Да сярэдзіны ХІХ ст. — гэта адзін з найважнейшых у Галіччыне цэнтраў солеварэня.
У часы сярэднявечча на землях Галіцкага княства былі каралеўскія шахты ў Драгобычы, Тураві Сольнай, Старой Солі, Ясеніцы, Модрычах, Стэбніку, Сяльцы, Трускаўцы, Калушы i Салотвіне, якія працавалі яшчэ з рымскіх часоў.
У 1794 г. імператар Франц II надаў Старой Солі права «вольнага каралеўскага горада», а таксама герб з выявай пяці драўляных бочак з соллю (сімвал мясцовага солеварэння) і радавога герба ранейшых уладальнікаў мястэчка шляхціцаў Данілавічаў — «Сас» (сярэбраная страла, пад якой залаты паўмесяц, увянчаны двума шасцікутнымі зоркамі) на блакітным фоне.
У XIX ст. Старая Соль лічылася гандлёвым мястэчкам (Marktgemeinde) Старасамборскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі ў складзе Аўстра-Венгрыі.
Помнікі даўніны
[правіць | правіць зыходнік]- Драўляная царква Уваскрасення Гасподняга 1460 г.
- Каменны касцёл св. Міхаіла 1660 г.
- Праваслаўная драўляная царква Параскевы Пятніцы 1440 г.
- Храм Св. Іллі 1810 г.
- Віла Ганна 1911 г.
- Царкоўныя харугвы, якія адбываюцца з царквы Параскевы Пятніцы і датаваныя даследчыкамі сакральнага мастацтва XVI ст. з’яўляюцца найстаражытнымі з захаваных ва Украіне. Цяпер яны захоўваюцца ў Львове ў Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага.