Перайсці да зместу

Підбуж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Підбуж
укр.: Підбуж
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Царква св. Яна Хрысціцеля ПЦУ
Царква св. Яна Хрысціцеля ПЦУ
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
7,1 км²
Вышыня цэнтра
391 м
Насельніцтва
3300 чалавек (2022)
Шчыльнасць
400 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3244
Паштовы індэкс
82180
КААТУУ
4621255700
Підбуж на карце Украіны ±
Підбуж (Украіна)
Підбуж
Підбуж (Львоўская вобласць)
Підбуж

Підбуж (укр.: Підбуж) — пасёлак гарадскога тыпу Драгобыцкага раёна Львоўскай вобласці Украіны на рацэ Быстрыца.

У часы Рэчы Паспалітай вёска Підбуж належала да каралеўскіх маёнткаў Підбужскай «краіны» Самбарскай эканоміі Пярэмышльскай зямлі. Станам на 1686 г. (па дадзеных люстрацыі) тэрыторыя вёскі складала 25 ланаў (прыкладна 425 га), з якіх войтаўскіх — 3 ланы, папоўскіх (святарскіх) — 2 ланы, гайдуцкіх — 1 лан і г.д. З гэтых палёў плаціўся чынш — рэгулярны падатак натурай або грашыма. Сяло давала з кожнага поля па 2 гусака, 4 курыцы, 16 яек і інш. Таксама адзначаецца істотнае спусташэнне вёскі ў 1686 г. Акрамя таго, мясцовым жыхарам забаранялася займацца бортніцтвам і рабіць капальні ў лясах, што тлумачылася магчымым захаваннем лесу.

Да так званай «краіны Підбужскай», якая належала да Самбарскай эканоміі, ўваходзіла 14 вёсак: Підбуж, Разагач, Мыта, Дольжкі, Нагуевічы, Смоліца, Ясеніца, Быстрыца і інш.

Паводле дадзеных за 1880 г. у Підбужу было 263 двара і 1461 жыхар, гэта значыць удвая менш чым сучаснае насельніцтва. Па веравызнанні ў ыёсцы пражывалі 131 каталік, 1192 грэка-каталік і 206 юдэяў. Па нацыянальнасці пераважнай большасцю былі ўкраінцы (1176 чалавек), таксама было нямала палякаў (346 чалавек) і толькі 3 немцы.

Грэка-каталіцкі прыход належаў да Макранскага дэканату Пярэмышльскай епархіі. Была драўляная царква Св. Яна Хрысціцеля, аднакласавая школа, павятовы суд, пошта і тэлеграф, фундуш для жабракоў — 479 злотых, цагельня, Паравы тартак сілай 40 коней. Гэты тартак штогод выкарыстаў 18 тыс. м³ дрэва, а вырабляў 11500 м³ «tarcie, lat, rygli». Рымска-каталіцкая парафія належала да Драгобыцкага дэканата Пярэмышльскай епархіі. У вёсцы быў мураваны касцёл св. Іаана Хрысціцеля, пабудаваны ў 1869 г.

У 1868 у вёсцы працавала паравая фабрыка парафінавых вырабаў, якая штодня перапрацоўвала 500 кг воску і вырабляла штотыдзень 200 кг парафінавых свечак. На фабрыцы працавала 16 чалавек.

У перыяд аўстрыйскай адміністрацыі Підбуж развіваўся ў кірунку ператварэння ў павятовае мястэчка для навакольных тэрыторый. Менавіта на працягу XIX ст.было збудавана памяшканне павятовага суда, паштовага ўпраўлення, натарыята. Таксама ў вёсцы існавала адміністрацыя навакольных лясоў, паравога тартака барона Лібіга. Сваю ўласнасць барон ў 1918 г. прадаў чэшскай фірме «Гадуля».

На працягу міжваеннага перыяду (1918—1939 гг.) за польскімі часамі у сяле было тры тартакі лесапільныя і млыны, пякарня, ліманадны завод, цагельня, 25 габрэйскіх і тры ўкраінскіх крамы, тры ўкраінскіх рэстарана, аптэка.

Зноскі