Мэдэнічы
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мядэнічы (укр.: Меденичі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Драгобыцкага раёна. За 20 км на паўночны ўсход ад Драгобыча, за 60 км на поўдзень ад Львова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згаданы ў 1395 годзе, калі мясцовы шляхціц Яхно атрымаў ад караля Ягайла грамату на валоданне разам з Мэдэнічамі яшчэ і мястэчкам Заршын на тэрыторыі Польшчы. У сярэднявеччы Мэдэнічы ўваходзілі ў Самбарскую каралеўскую эканомію.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Мэдэнічы ўваходзяць у склад Аўстрыйскай імперыі.
Мэдэнічы былі вядомыя вырошчваннем хмелю, у XIX ст. тут быў бровар. У 1886 годзе сяло за 560 000 аўстрыйскіх гульдэнаў купілі Ёзэф і Маўрыц Калішэры. Мэдэнічы здаўна славіліся крыніцамі са смачнай вадой, браты-юдэі Калішэры зладзілі тут вытворчасць піва і содавай вады, якую прадавалі па ўсёй Аўстра-Венгрыі. Піва варылі тут і ў савецкі час. Будынак старога бровара захаваўся да цяперашняга часу.
У асобных статыстычных даведніках Галічыны канца XIX — пачатку XX ст. Мэдэнічы згадваюцца як мястэчка Драгобыцкага павета. Станам на 1890 г. мястэчка мела 2430 жыхароў, рымска-каталіцкі і грэка-каталіцкі прыходы, сінагогу, уласны акруговы суд, пошту і тэлеграф.
З пачатку 1920-х гг. Мэдэнічы — ў складзе Польшчы.
1 жніўня 1934 года ў Драгобыцкім павеце была створана гміна Мэдэнічы з цэнтрам у аднайменным сяле. У склад гміны ўваходзілі сельскія абшчыны: Доўгае, Карасніца (Ёзэфберг), Роўнае (Кёнігзаў), Летня, Апарын, Рэпчыцы.
У 1934 г. тэрыторыя гміны складала 100,80 км². Насельніцтва гміны станам на 1931 г. складала 11 тыс. чал. Налічвалася 2 тыс. жылых дамоў.
У 1939 г. Мэдэнічы ўваходзяць у склад УССР. У 1939—1941 і 1944—1959 гадах Мэдэнічы былі цэнтрам аднайменнага раёна ў складзе Драгобыцкай вобласці.
У 1940 г. населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу.
21 мая 1959 г. пасёлак перайшоў са складу Драгобыцкай вобласці ў склад Львоўскай вобласці ў сувязі з правядзеннем адміністрацыйнай рэформы і скасаваннем Драгобыцкай вобласці.
У савецкі перыяд у пасёлку меліся прадпрыемствы харчовай прамысловасці, камбікормавы завод.
У 1989 г. пасёлак гарадскога тыпу Мядэніца атрымаў назву Мэдэнічы.
23 снежня 2018 г. у Мэдэніччах адбыліся першыя выбары аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны, па выніках якіх у склад аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады ўвайшлі Мэдэнічы як адміністрацыйны цэнтр і навакольныя вёскі.