Перайсці да зместу

Магэрыў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Магэрыў
укр.: Магерів
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
1,89 км²
Насельніцтва
1900 чалавек (2022)
Шчыльнасць
1037 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3252
Паштовы індэкс
80327
КААТУУ
4622755900
Магэрыў на карце Украіны ±
Магэрыў (Украіна)
Магэрыў
Магэрыў (Львоўская вобласць)
Магэрыў

Магэрыў (укр.: Магерів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Жоўкіўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на беразе ракі Белай, за 25 км на захад ад раённага цэнтра і за 50 ад Львова, на Расточчы.

Паселішча вядома з канца XIV ст. Заснавальнікам яго лічыцца шляхціц Ян Магер герба Шэліга, прыдворны караля Жыгімонта III, які заклаў паселішча на сваіх землях. 20 лістапада 1591 г. гэта паселішча атрымала статус горада. Жыхары Магерава атрымалі Магдэбургскае права. У горадзе былі пабудаваныя ратуша, мураваныя крамы і лазня, дазволена вядзенне рамёстваў, выраб прысмакаў, гандаль мёдам і півам. Мясцовы хлеб славіўся далёка за межамі горада, таму жыхароў празвалі «паляніцамі». Папулярнымі былі таксама і шапкі-магеркі, якія шылі мясцовыя рамеснікі.

У 1649 г. тут пабывала войска Б. Хмяльніцкага і пасля аблогі прымусіла мясцовую шляхту выплаціць кантрыбуцыю. У 1651 г. падчас нападу трансільванскага князя Дзьёрдзя II Ракацы горад падвергнуўся сур’ёзным разбурэнням. У 1769 г. велізарны пажар дашчэнту разбурыў яго. У 1790 г. адбудаваны горад зноў ахапіў пажар. У 1809 г. яго абрабавалі атрады Напалеона. У 1813 г. мястэчка падверглся стыхійнаму бедству ад ліўняў, якія паўтарыліся ў 1817 г. У выніку шмат людзей памерла ад голаду, у 1831 г. значная колькасць жыхароў загінула ад халеры.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з канца XVIII па пачатак ХХ ст. Магэрыў знаходзіўся ў складзе Аўстрыі (Аўстра-Венгрыі) як мястэчка Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі.

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1914 г. Магэрыў быў арэнай жорсткіх баёў аўстра-венгерскіх войскаў з рускай арміяй. У 1920-1930-я гг. Магэрыў знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі.

У 1939 г. у складзе Галічыны Магэрыў быў далучаны да Савецкай Украіны. 25 чэрвеня 1941 г. горад акупавалі часткі германскай арміі. Падчас Другой сусветнай вайны сур’ёзна пацярпела цэнтральная частка горада. Бамбаваннямі былі знішчаны цэлыя кварталы жылых дамоў, разбурана сінагога. 22 ліпеня 1944 г. Магэрыў быў вызвалены часткамі 13-й арміі першага Украінскага фронту.

У 1940—1941 гг. і ў 1944—1959 мястэчка было цэнтрам Магэрыўскага раёна, тэрыторыя якога пазней была перададзена ў склад Рава-Рускага раёна, а ў 1964 г. разам з тэрыторыяй апошняга — да Жоўкіўскага раёна.