Перайсці да зместу

Броды (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Броды
укр.: Броди
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
1084
Плошча
  • 8,67 км²
Вышыня цэнтра
223 м
Насельніцтва
  • 23 454 чал. (2020)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
80606 і 80600
Афіцыйны сайт
mrbrody.dosvit.org.ua (укр.)(англ.)
Броды на карце Украіны
Броды (горад) (Украіна)
Броды (горад)
Броды (горад) (Украіна)
Броды (горад)

Броды (укр.: Броди) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, цэнтр Бродыўскага раёна. Размешчаны на паўночным усходзе Львоўскай вобласці. Чыгуначная станцыя. Вузел аўтадарог на Роўна, Цярнопаль, Львоў.

Горад размешчаны ў межах Бродаўскай раўніны, праз яго паўднёвую частку працякае невялікая рэчка Боўдурка (правы прыток Стыра). Броды ляжаць на мяжы Галіцыі і Валыні. Да 1918 года ў яго ваколіцах праходзіла мяжа паміж Аўстра-Венгрыяй і Расіяй. Цяпер праз горад праходзяць: чыгунка са Львова на Здалбунаў (Роўна) і аўтадарогі E40 і М06. Горад — месца стыку нафтаправодаў «Дружба» і «Адэса-Броды».

Першая пісьмовая згадка аб горадзе — 1084 г. у «Павучанні Уладзіміра Манамаха…». Населены пункт знаходзіўся на мяжы Галіцкага і Валынскага княстваў. У 1441 г. пераходзіць польскаму шляхцічу Яну Сянінскаму. З 1511 г. належыць Камянецкім — падольскім ваяводам. У 1584 г. Броды купляе Станіслаў Жалкеўскі — бэлзкі ваявода. Ён атрымаў ад караля Стэфана Баторыя права на заснаванне горада c магдэбургскім правам і заснаваў горад Любіч (у гонар фамільнага герба). Але назва горада не прыжылася і менш чым праз 10 гадоў горад зноў называюць (па дакументах) Броды.

У 1629 г. ад Жалкеўскага Броды пераходзяць да Станіслава Канецпольскага, які ў 1631 г. займае пасаду вялікага гетмана кароннага Рэчы Паспалітай (трэцяя асоба ў дзяржаве пасля караля і канцлера) і ператварае Броды ў сваю рэзідэнцыю. Па праекце французскага інжынера дэ Боплана, пад наглядам Андрэа дэль Аквы, Броды ператвараюцца ў горад-крэпасць. Планіроўка была праведзена па плане «ідэальнага горада». Броды абкружаў земляны абарончы вал кропляпадобнай формы з дзесяццю бастыёнамі. Абаронную сістэму горада завяршаў Бродаўскі замак (пабудаваны па новагаландскай сістэме), размешчаны на заходняй ускраіне горада. Замак мае форму пяцікутніка з бастыёнамі на кутах. Горад быў сур’ёзнай ваеннай базай каронных войскаў у ходзе паўстання Б. Хмяльніцкага. Абараняў Рэч Паспалітую ад татарска-турэцкай агрэсіі ў другой палове XVII ст.

Пасля падзелу Рэчы паспалітай Броды адышлі да Аўстрыі. Гэта быў памежны горад з Расійскай імперыяй. З 1779 г. па 1880 г. Броды мелі статус «вольнага гандлёвага горада», «порта-франка». Гэта быў другі па значэнні (пасля Львова) горад Галіцыі.

З 1918 па 1939 гг. Броды ўваходзілі ў склад міжваеннай Польшчы, з 1939 г. — у складзе УССР, з 1991 г. — раённы цэнтр Львоўскай вобласці Украіны.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Распаўсюджанае яўрэйскае прозвішча Бродскі паходзіць ад назвы горада Броды[крыніца?].
  1. archINFORM — 1994. Праверана 26 кастрычніка 2020.
  2. https://ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2020/zb/05/zb_chuselnist%202019.pdf