Перайсці да зместу

Жвырка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Жвырка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 612 чал. (1 студзеня 2022)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
80041
КААТУУ
4624855300
Жвырка на карце Украіны ±
Жвырка (Украіна)
Жвырка
Жвырка (Львоўская вобласць)
Жвырка

Жвырка, таксама Стары Сакаль (укр.: Жвирка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Мяжуе з горадам Сакаль. Знаходзіцца на левым беразе ракі Заходні Буг.

Сучасны пасёлак афіцыйна быў заснаваны ў 1885 г. падчас будаўніцтва чыгункі Сакаль — Рава-Руская. З развіццём капіталізму ў Галіччыне ў 70-х гг. XIX ст. была пракладзеная брукаваная дарога, якая злучала Сакаль з Ковелем і Львовам. У 1884 г. праз тэрыторыю пасёлка была пракладзеная аднакалейная чыгунка. У сувязі з гэтым утварылася невялікае паселішча, у якім жылі сем'і работнікаў, якія абслугоўвалі і забяспечвалі функцыянаванне чыгункі. Паступова паселішча разбудоўвалася. У 1927 г. было пабудавана памяшканне вакзала чыгуначнай станцыі.

Помнікі даўніны

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі мястэчка размешчаны былы кляштар бернардынцаў з барочным касцёлам Марыі Панны (XVII ст.). Да Другой сусветнай вайны ў касцёле знаходзілася ікона, якая з даўніх часоў лічылася цудатворнай, таму касцёл быў месцам культу Маці Божай Сакальскай. Пасля Другой сусветнай вайны абраз перавезлі ў манастыр бернардынцаў у Кракаве, а затым у 2002 г. - да санктуарыя ў Грубешаве, якім апякаюцца мясцовыя манахі-бернардынцы.

Цяпер на тэрыторыі манастыра размешчана Сакальская папраўчая калонія. Манастыр і касцёл згарэлі ў 2012 г. На дадзены момант не вядома, што будзе з храмам. Там альбо застанецца папраўчая калонія, альбо будзе зроблены музей.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча размешчана на чыгуначнай лініі Ковель — Львоў, на яго тэрыторыі знаходзіцца станцыя Сакаль, што ў значнай ступені паўплывала на развіццё эканамічнай інфраструктуры. Тут знаходзяцца элеватар, фабрыка вытворчасці корпуснай мэблі, завод жалезабетонных канструкцый, пункт пераробкі цукровых буракоў, прадпрыемствы па вытворчасці мяккай мэблі і вырабаў са шкла, аграпрадпрыемства «Галнафтахім», дрэваапрацоўчыя ўстановы, аптовыя базы будаўнічых матэрыялаў, АЗС, некалькі аўтасэрвісаў і крамаў аўтазапчастак, некалькі прадуктовых крамаў.

На тэрыторыі Жвыркі знаходзіцца сярэдняя агульнаадукацыйная школа І-ІІІ ступеняў, у якой навучаецца 500—700 дзяцей, дзейнічае дзіцячы садок. Таксама ў пасёлку ёсць царквы Святога Духа (УГКЦ) і царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (ПЦУ).