Перайсці да зместу

Царква Ам-Штайнгоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Ам-Штайнгоф
Kirche am Steinhof
48°12′37″ пн. ш. 16°16′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцтва
Епархія Архіепархія Вены
Архітэктурны стыль Мадэрн
Архітэктар Ота Вагнер
Дата заснавання 1907
Будаўніцтва 19031907 гады
Матэрыял карарскі мармур
Стан Дзейнічае, доступ абмежаваны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Ам-Штайнгоф (ням.: Kirche am Steinhof — літар. «Ля Штайнгофа», таксама царква Святога Леапольда (ням.: Kirche zum heiligen Leopold)) — царква, пабудаваная па праекце Ота Вагнера на ўзгорку Штайнгоф некалі ў прыгарадзе Вены, а цяпер у венскім раёне Пенцынг на тэрыторыі венскай псіхіятрычнай бальніцы. Помнік мадэрну. Мастацкае афармленне выканана Каламанам Мозэрам (вітражы і мазаікі), Рыхардам Лукшам і Отмарам Шымкавіцам (скульптура). Прысвечана заступніку Аўстрыі — св. Леапольду (вежы пры ўваходзе ўпрыгожваюць статуі св. Леапольда і св. Севярына).

Царква пабудавана на вяршыні пагорка, на вышыні 310 метраў над узроўнем мора, пры гэтым у парушэнне канону арыентавана па восі поўнач-поўдзень. Яна разлічана на 800 чалавек. Інтэр'еры зроблены з улікам таго, што прыхаджане — псіхічна хворыя: усе куты ўнутры царквы закруглены, алтар фізічна аддзелены ад галоўнай залы. Доступ у храм — асобна для мужчын і жанчын, пры гэтым прадугледжаны асаблівыя службовыя выхады для эвакуацыі хворых; спавядальні, у адрозненне ад звычайных цэркваў, адносна адкрытыя. Нават лавы для вернікаў былі першапачаткова спраектаваны асобна для розных катэгорый хворых. Столь пад галоўным купалам упрыгожаны знакамі чатырох евангелістаў, вітражы — вобразамі святых, над алтаром намалявана ўзыходжанне душы на неба.

Царква зноў адкрыта пасля рэстаўрацыі ў кастрычніку 2006 года. Платны доступ (экскурсіі) наведвальнікаў дазволены па суботах; службы, закрытыя для пабочных асобаў, праводзяцца па нядзелях.

Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.