Музей прыродазнаўства (Вена)
Музей прыродазнаўства | |
---|---|
Заснаваны | 1889 |
Заснавальнік | Франц Іосіф I[1] |
Адкрыты | 10 жніўня 1889 |
Месцазнаходжанне |
Naturhistorisches Museum Wien Burgring 7 A-1010 Wien |
Наведвальнікі |
|
Памеры фонду | каля 30 000 000 |
Адрас | Museumsplatz 3[2] |
Праезд |
трамвай D, J, 1, 2, 46, 49 прыпынак "Dr.-Karl-Renner Ring, Naturhistorisches Museum" метро U2, U3 прыпынак "Volkstheater/Museumsquartier" аўтобус 2A прыпынак "Burgring", 48A прыпынак "Dr.-Karl-Renner-Ring" |
Дырэктар | Bernd Lötsch |
Білет | 8 Еўра |
nhm-wien.ac.at (ням.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей прыродазнаўства (ням.: Naturhistorisches Museum) у Вене з'яўляецца адным з найбуйнейшых музеяў Аўстрыі, а таксама адным з самых важных музеяў у свеце. Адкрыты ў 1889 г. адначасова з размешчаным насупраць яго Музеем гісторыі мастацтваў. Музей прыродазнаўства быў пабудаваны для размяшчэння ў ім вялізных калекцый прыродных экспанатаў Габсбургаў.
Знакамітыя і ўнікальныя экспанаты, такія як Венера Вілендорфская і шкілет дыпладока, а таксама вымерлыя 200 гадоў таму расліны і жывёлы, як, напрыклад, стэлерава карова, прадстаўлены ў 39 залах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладна ў 1750 годзе імператар Франц I Стэфан (муж Марыі Тэрэзіі) купіў найбуйнейшую ў той час калекцыю, якая налічвала каля 30 000 прыродных экспанатаў, сярод якіх былі рэдкія віды слімакоў, каралаў, ракавін, каштоўных камянёў і рэдкіх мінералаў.
З часам калекцыя стала настолькі вялікай, што ў памяшканнях Хофбурга не стала хапаць месца. У ходзе мерапрыемстваў па зносе бастыёна, які ўжо не адпавядаў духу таго часу, для пабудовы Рынгштрасэ ў 1857 годзе была запланавана таксама пабудова двух вялікіх музеяў. Абодва музея былі пабудаваныя згодна з планамі архітэктараў Готфрыда Земпера і барона Карла фон Хазэнаўэра. Будаўніцтва музея працягвалася з 1871 па 1889 г.