Архітэктурны стыль
Выгляд
Архітэктурны стыль — сукупнасць характэрных рыс і прыкмет архітэктуры.
Характэрныя рысы вызначанага часу і месца, якія выяўляюцца ў асаблівасцях функцыянальнага, канструктыўнага і мастацкага бакоў (прызначэнне будынкаў, будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі, прыёмы архітэктурнай кампазіцыі), фармуюць архітэктурны стыль.
Развіццё архітэктурных стыляў залежыць ад кліматычных, тэхнічных, рэлігійных і культурных фактараў.
Хоць развіццё архітэктуры проста залежыць ад часу, не заўсёды стылі змяняюць адзін другі паслядоўна, вядома адначасовае суіснаванне стыляў як альтэрнатывы адзін другому, напрыклад, барока і класіцызм, мадэрн і эклектыка, функцыяналізм, канструктывізм і ар-дэко[1].
Архітэктурныя стылі
[правіць | правіць зыходнік]- Падрабязней гл. Гісторыя архітэктуры
- Гл. таксама Храналогія архітэктурных стыляў
Найбольш значныя архітэктурныя стылі:
- Дагістарычная архітэктура
- Антычная архітэктура (VIII ст. да н. э. — V ст.)
- Раманскі стыль (X—XII стст.)
- Маўрытанскі стыль
- Готыка (XII—XV стст.)
- Адраджэнне (пачатак XV — пачатак XVII стст.)
- Барока (канец XVI — канец XVIII стст.)
- Ракако (пачатак XVIII — канец XVIII стст.)
- Класіцызм, у тым ліку паладыянства, ампір, неагрэк (сярэдзіна XVIII — XIX стст.)
- Эклектыка (1830-я — 1890-я)
- Мадэрн (1890-я — 1910-я)
- Мадэрнізм (пачатак 1900-х — 1980-я)
- Канструктывізм (1920-я — пачатак 1930-х)
- Функцыяналізм (з 1930-х)
- Постмадэрнізм (з сярэдзіны XX ст.)
- Хай-тэк (з канца 1970-х)
- Дэканструктывізм (з канца 1980-х)
- Параметрызм (з 2008)
Зноскі
- ↑ Давидич Т.Ф. Стиль как язык архитектуры. — Харьков: Изд-во Гуманитарный центр, 2010. — 336 с. — ISBN 978-966-8324-70-3.