Перайсці да зместу

Казеін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казеін
Агульныя
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 9000-71-9
Рэг. нумар EINECS 232-555-1

Казеі́н[1] (лац.: caseus — сыр) — складаны бялок, які ўтвараецца з папярэдніка казеіну — казеінагену пры стварожванні малака пад дзеяннем пратэялітычных ферментаў.

З’яўляецца асноўным бялком малака, утрыманне ў каровіным малацэ ў перыяд лактацыі 2,8—3,5 % па масе (сыроватачных бялкоў 0,5 %). Для параўнання: бялкі ранняга груднога малака жанчыны ўтрымліваюць 70 % сыроватачнага бялку і 30 % казеіну, а ў каровіным малацэ гэтыя суадносіны зусім іншыя — 18 % сыроватачнага бялку і 82 % казеіну.

Прысутнічае ў малацэ ў несвабодным выглядзе — у казеінаце кальцыю. Складае асноўную масу тварагу. Ужываецца ў вытворчасці фарбаў, клеяў, пластмас, штучных харчовых прадуктаў. Па структуры адносіцца да фосфапратэінаў (утрымлівае фасфатную групу), які выконвае функцыю назапашвання ў малацэ млекакормячых. Склад казеіну малака, па Камайлю і Мілану: С — 55,24 %, Н — 8,26, N — 16,70, а па Чытэндэну і Пейнтэру: С — 53,30, H — 7,07, N — 15, 91, S — 0,82, P — 0,87.