Перайсці да зместу

Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
руск.: Владимир Владимирович Путин
Сцяг2-гі і 4-і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Сцяг
з 7 мая 2012
Кіраўнік урада Віктар Аляксеевіч Зубкоў (в. а.)
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
7 мая 2000 — 7 мая 2008
(в. а. з 31 снежня 1999)
Кіраўнік урада Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў
Віктар Барысавіч Хрысценка (в. а.)
Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў
Віктар Аляксеевіч Зубкоў
Папярэднік Барыс Мікалаевіч Ельцын
Пераемнік Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Сцяг Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Сцяг
8 мая 2008 — 7 мая 2012
Прэзідэнт Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік Віктар Аляксеевіч Зубкоў
Пераемнік Віктар Аляксеевіч Зубкоў (в. а.)
Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
16 жніўня 1999 — 7 мая 2000
(в. а. з 9 жніўня 1999)
Прэзідэнт Барыс Мікалаевіч Ельцын (да 31 снежня 1999)
Папярэднік Сяргей Вадзімавіч Сцяпашын
Пераемнік Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў
Сцяг Сакратар Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі
29 сакавіка — 9 жніўня 1999
Прэзідэнт Барыс Мікалаевіч Ельцын
Папярэднік Мікалай Мікалаевіч Бардзюжа
Пераемнік Сяргей Барысавіч Іваноў
Сцяг Старшыня Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Сцяг
27 мая 2008 — 18 ліпеня 2012
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Сцяг Дырэктар ФСБ Расіі
25 ліпеня 1998 — 9 жніўня 1999
Прэзідэнт Барыс Мікалаевіч Ельцын
Папярэднік Мікалай Дзмітрыевіч Кавалёў
Пераемнік Мікалай Платонавіч Патрушаў

Нараджэнне 7 кастрычніка 1952(1952-10-07)[4][5][…] (72 гады)
Род family of Vladimir Putin[d]
Бацька Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін
Маці Марыя Іванаўна Шэламава
Жонка Людміла Аляксандраўна Пуціна (Шкрэбнева) (з 1983 да 2013)[1]
Дзеці Кацярына і Марыя
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Расіі Расія
Веравызнанне праваслаўе[2]
Партыя Да жніўня 1991 года член КПСС, у 1995 годзе кіраўнік рэгіянальнага аддзялення «НДР», з 2008 па 2012 старшыня «Адзінай Расіі», пры гэтым не з’яўляўся членам партыі.
Член у
Адукацыя Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Прафесія юрыст
Дзейнасць прэзідэнт Расійскай Федэрацыі
Месца працы
Чын
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 19751991
Род войскаў КДБ СССР
Званне палкоўнік
Камандаваў Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі і Supreme Commander-in-Chief of the Armed Forces of the Russian Federation[d]
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Пашаны — 1996 Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль Боснія-Косава
Медаль Боснія-Косава
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна «За выдатныя заслугі»
Кавалер ордэна «За выдатныя заслугі»
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Ордэн Вызваліцеля 1 класа (Вялікая стужка)(Венесуэла)
Ордэн Вызваліцеля 1 класа (Вялікая стужка)(Венесуэла)
Вялікі крыж ордэна святога Карла
Ордэн караля Абдэль-Азіза
Ордэн Хо Шы Міна
Ордэн Хо Шы Міна
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь
Медаль За заслугі перад Нацыянальнай Народнай Арміяй III ступені
Медаль За заслугі перад Нацыянальнай Народнай Арміяй III ступені
Залаты Алімпійскі ордэн
Залаты Алімпійскі ордэн
Ордэн «Славы і Гонару»
Ордэн «Славы і Гонару»
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Імянны марскі палаш ад камандуючага ЧФ РФ адмірала Уладзіміра Камаедова і камандуючага Ваенна-марскімі сіламі Украіны Міхаіла Ежэля[3]
іншыя ўзнагароды
Сайт kremlin.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Пу́цін (руск.: Влади́мир Влади́мирович Пу́тин; нар. 7 кастрычніка 1952, Ленінград) — прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (20002008 і з 2012), прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі (19992000 і 2008—2012).

17 сакавіка 2023 года Другая палата папярэдняга разбору Міжнароднага крымінальнага суда (Нідэрланды), удзел у якім бралі 123 дзяржавы, выдала загад на арышт Уладзіміра Пуціна і расійскай упаўнаважанай у правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. На падставе разгляду заявы пракуратуры ад 22 лютага суддзі палічылі абодвух падазраванымі ў высылцы ўкраінскіх дзяцей з захопленых земляў Украіны ў Расію, што складала ваеннае злачынства[11][12].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). Згодна з уласным адказам падчас перапісу насельніцтва, рускі паводле нацыянальнай прыналежнасці.

Бацька — Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін (23.02.1911 — 02.08.1999), служыў на падводным флоце, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, пасля вайны працаваў на заводзе. Маці — Марыя Іванаўна Пуціна (народжаная Шаломава) (17.10.1911 — 06.07.1998), паходзіла з вёскі Зарэчча, дзе і пазнаёмілася з Уладзімірам Спірыдонавічам. Дзед Уладзіміра Пуціна — Спірыдон Іванавіч (19.12.1879—8.03.1965), працаваў кухарам Леніна і Сталіна. Прадзед па бацькоўскай лініі — Іван Пятровіч Пуцін, ураджэнец вёскі Памінава Цвярской вобласці.

Уладзімір Пуцін у дзяцінстве

Продкі У. У. Пуціна па бацькаўскай і мацярынскай лініі (Пуціны, Шаломавы, Чурсанавы, Буянавы, Фаміны і іншыя) на працягу па меншай меры 300 гадоў былі сялянамі Цвярскога павета. Найбольш ранні вядомы продак У. У. Пуціна згаданы ў 1627—1628 гадах у Пісцовай кнізе Цвярскога павета. Гэта Якаў Нікіцін — бабыль вёскі Барадзіно прыходу вёскі Тургінава, вотчыны баярына Івана Нікіціча Раманава, дзядзькі цара Міхаіла Фёдаравіча.

У кнізе «От первого лица» («Ад першай асобы»), біяграфіі Пуціна паводле яго інтэрв’ю ў расійскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзідэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.

У 1975 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў на службу ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР, з 1985 па 1990 год працаваў агентам савецкай разведкі ў ГДР (Усходняй Германіі). Пад прыкрыццём займання пасады кіраўніка Дома савецка-германскага сяброўства ў Дрэздэне загадваў у КДБ сачэннем за савецкімі студэнтамі ў ГДР[13].

У 1990 годзе вярнуўся ў Расію, працаваў памочнікам рэктара Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта па міжнародных пытаннях, потым — дарадцам старшыні Ленінградскага Савета (гарадскі заканадаўчы сход) вядомага расійскага дэмакрата Анатоля Сабчака.

У чэрвені 1991 года Пуцін быў прызначаны старшынёй Камітэта па Знешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбурга. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненнем у горад замежных інвестыцый, адкрыцця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэння ў Пецярбургу валютнай біржы, пры яго судзеянні (як кажуць, з дапамогай яго кантактаў у былым савецкім КГБ і ўсходнегерманскай Stasi) было адчынена прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 года Пуцін быў першым намеснікам старшыні ўрада Санкт-Пецярбурга.

У жніўні 1996 года пачалася «маскоўская» кар’ера Уладзіміра Пуціна — ён быў прызначаны намеснікам упраўляючага справамі прэзідэнта Расіі. У сакавіку 1997 года Пуцін прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, начальнікам галоўнага кантрольнага ўпраўлення прэзідэнта РФ. З мая 1998 года Пуцін — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Наступным моцным узлётам пецярбурскага палітыка было прызначэнне яго дырэктарам ФСБ — расійскай спецслужбы. З сакавіка 1999 года Пуцін стаў сакратаром Савета Бяспекі Расіі.

Першае прэм’ер-міністарства

У жніўні 1999 года прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прызначыў Уладзіміра Пуціна прэм’ер-міністрам Расіі. 31 снежня 1999 года Ельцын сышоў у адстаўку і Пуцін стаў выканаўцам абавязкаў прэзідэнта да наступных выбараў.

Першы прэзідэнцкі тэрмін

26 сакавіка 2000 года былі праведзеныя прэзідэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.

Уладзімір Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнай папулярнасці ў расійскім грамадстве дзякуючы свайму іміджу маладога, энергічнага прэзідэнта-спартсмена на фоне старога і хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжання сваёй палітычнай платформы Пуцін здолеў аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыяметральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзідэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансерватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сімвалам адраджэння «Вялікай Расіі», новым «правадыром».

Аб’яднанне расійскіх эліт вакол кандыдатуры У. Пуціна напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў беларускі публіцыст Аляксандр Лукашук ацаніў як пачатак «кансалідацыі дзяржаўнасьці Расеі паводле аўтарытарнага ўзору, якая будзе суправаджацца ўсталяваньнем больш шчыльнага і бязьлітаснага кантролю над зонай расейскіх інтарэсаў — былымі савецкімі рэспублікамі»[14].

Адным з першых рашэнняў Пуціна было прыняцце новага гімна на музыку гімна СССР і зацверджанне чырвонай савецкай харугвы для расійскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Саюза «найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя».

Прадстаўнікі палітычнай эліты ельцынскай эпохі паступова выціскаліся з улады. За махінацыі пачалося пераследаванне буйных бізнесменаў-алігархаў Барыса Беразоўскага і Уладзіміра Гусінскага. 24 лютага 2004 года, менш чым за месяц да парламенцкіх выбараў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазіцыю дыпламата Міхаіла Фрадкова.

У 2003 годзе быў сарваны гешэфт па зліцці нафтавых кампаній «ЮКОС» і «Сибнефть», у выніку якога меў бы з’явіцца найбуйнейшы ў свеце нафтавы канцэрн. Быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс знішчэння гэтай некалі найбуйнейшай і найбольш паспяховай расійскай карпарацыі.

У сферы знешняй палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненне адносін з краінамі СНД з мэтай стварэння процівагі пашыраючымся НАТА і ЕС, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнай і ўсходняй Еўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам з лідарамі Еўрапейскага Саюза Пуцін асудзіў амерыканскую кампанію ў Іраку. Увогуле, прэзідэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Герхардам Шродэрам, італьянскім прэм’ерам Сільвіа Берлусконі.

Ва ўнутранай палітыцы Пуцін усталяваў рэжым асабістай улады шляхам кантролю за электроннымі сродкамі масавай інфармацыі і паступовага выціскання дэмакратычнай апазіцыі з органаў дзяржаўнай улады. Былі зачыненыя ці падпарадкаваныя Крамлю незалежныя тэлеканалы НТВ, ТВ6 і ТВС, на парламенцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладай партыя «Адзіная Расія» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе Расіі дзякуючы манаполіі на тэлевізійны эфір і іншыя буйныя прэферэнцыі падчас перадвыбарчай кампаніі. Адначасова ў парламент упершыню за гісторыю новай Расіі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблака».

За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расійская актыўнасць у Чачні. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі сведчаць пра ўзмацненне парушэнняў правоў чалавека ў паўночна-каўказскай рэспубліцы.

Другі прэзідэнцкі тэрмін

14 сакавіка 2004 года Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін 71% выбаршчыкаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзідэнцтва. Як і на парламенцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расіі ішла актыўная кампанія на карысць Пуціна. Расійская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзідэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін не мае права балатавацца на выбарах у 2008 годзе.

13 верасня 2004 года, з нагоды крызы з закладнікамі ў Беслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіравання, у ходзе якой былі адмененыя выбары губернатараў расійскіх рэгіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Міхаілам Гарбачовым як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртанне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўмовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ў канцы 2004 года Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтай падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча з перамогай у выбарах.

29 лістапада 2006 года падтрымаў дактрыну «рускага свету».

Другое прэм’ер-міністарства

8 мая 2008 года пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў зноў стаў прэм’ер-міністрам Расіі[15].

Трэці прэзідэнцкі тэрмін

Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года і ў трэці раз заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі[16].

Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін

Уладзімір Пуцін падпісвае ўказы аб прызнанні ДНР і ЛНР і дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе, 21 лютага 2022 года.

Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года, атрымаўшы 76,69% галасоў выбаршчыкаў[17].

Падтрымаў рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, калі той учыняў забойствы і масавыя катаванні беларусаў падчас здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у 2020—2021 гадах. 26 мая 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Пуцін тэлефанаваў і прасіў у яго прабачэння за тое, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам[18].

4 чэрвеня 2021 года заявіў, што не ведае, хто такі Раман Пратасевіч, але не супраць, каб той і далей змагаўся з рэжымам Лукашэнкі[19]:

"

Нейкі Раман Пратасевіч, я ведаць яго не ведаю і ведаць не хачу. Няхай ён робіць, што хоча — змагаецца з рэжымам Лукашэнкі

"

У кастрычніку 2021 года вядоўца тэлеканала СТБ Яўген Пуставы заявіў, што Лукашэнка «адзіны прэзідэнт, які не хаваўся ад народа па бункерах, а ад міністраў і журналістаў з дапамогай тэлеканферэнцый». Таксама, паводле яго слоў, у Беларусі «абышлося без лакдаўнаў, без бяздумнага каранціну». У яшчэ адной рэпліцы пра Лукашэнку Пуставы адзначыў, што ў беларускага аўтарытарнага лідара «бяссонныя ночы і перажыванні адбіваліся на твары. Ботаксам не карыстаецца». Гэтыя рэплікі падобныя на простую адсылку да Уладзіміра Пуціна, хоць сам Пуставы неўзабаве заявіў, што не меў Пуціна на ўвазе, лічыць яго «красунчыкам» і выступае за саюз з Расіяй[20].

21 лютага 2022 года ўхваліў законапраект аб афіцыйным прызнанні самаабвешчаных Данецкай Народнай Рэспублікі і Луганскай Народнай Рэспублікі на ўсходзе Украіны незалежнымі дзяржавамі[21] і падпісаў указы аб прызнанні ДНР і ЛНР, а таксама падпісаў дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і дапамозе з рэспублікамі[22].

24 лютага 2022 года абвясціў пра пачатак уварвання ва Украіну.

Рознае

З маладосці займаўся дзюдо. Пуцін з’яўляецца кандыдатам эканамічных навук, свабодна валодае нямецкай і англійскай мовамі. Да 2013 году быў жанаты з Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкай мовы. Мае дзвюх дачок — Кацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).

Зноскі

  1. Уладзімір і Людміла Пуціны афіцыйна паведамілі пра развод
  2. Досье: Путин Владимир Владимирович - Общество - Аргументы и Факты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 6 студзеня 2013.
  3. Созвездие стрельцов. Что в личном оружейном арсенале российских политиков // Урад Расійскай Федэрацыі Российская газета : Официальное издание. — М.: 25 кастрычніка 2001. — № 208 (2820). — С. 1. Тираж — 1 млн. 810 тыс. 468 экз..
  4. Wladimir Putin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Delarge J. Vladimir POUTINE // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  6. https://www.thoughtco.com/when-was-st-petersburg-known-as-petrograd-and-leningrad-4072464
  7. https://web.archive.org/web/20100514164020/https://premier.gov.ru/eng/premier/biography.html
  8. https://www.rah.ru/the_academy_today/the_members_of_the_academie/member.php?ID=21978
  9. а б Лентапедия — 2007.
  10. Путин В. В. Обращение Президента Российской Федерации, 24 февраля 2022М.: 2022.
  11. Пётр Гофманскі (17 сакавіка 2023). "Становішча ва Украіне: суддзі МКС выдалі загады на арышт Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і Марыі Аляксееўны Львовай-Бяловай"(англ.). Міжнародны крымінальны суд. Праверана 17 сакавіка 2023.
  12. "Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна". «Еўрапейскае радыё для Беларусі». 17 сакавіка 2023. Праверана 17 сакавіка 2023.
  13. Глеб Лабадзенка. 150 тысяч людзей на вуліцах — і ніводнай пабітай вітрыны // Звязда : Газета. — 4 снежня 2009. — № 230 (6588). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  14. svaboda.org
  15. "Пуцін стаў прэм'ер-міністрам Расіі". Хартыя’97. 8 мая 2008. Праверана 8 мая 2008.
  16. "Новы стары прэзідэнт Расіі: крамольнае відэа пра Пуціна". Весткі.info. 4 сакавіка 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
  17. "Уладзімір Пуцін абраны прэзідэнтам Расіі". Звязда. 19 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  18. Лукашэнка: Пуцін прасіў прабачэньня, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь, Радыё Свабода, 26 мая 2021 г.
  19. Пуцін аб Пратасевічу: «Не ведаю яго і ведаць не хачу. Няхай робіць, што хоча», Наша Ніва, 4 чэрвеня 2021 г.
  20. На беларускім ТБ Лукашэнку проціпаставілі тым лідэрам, хто падчас пандэміі «схаваўся ў бункеры», Радыё Свабода, 24 кастрычніка 2021 г.
  21. Russian parliament passes bill on recognition of self-proclaimed Donbass "republics"-Xinhua. www.xinhuanet.com.
  22. Путин подписал указы о признании ЛНР и ДНР.. TASS.

Спасылкі