Укмярге
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Укмярге[2] (літ.: Ukmergė, беларуская назва — Вількамір) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Укмяргскага раёна Вільнюскага павета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 60 км на паўночны захад ад Вільнюса. Колькасць насельніцтва каля 29 тыс. чалавек. Праз горад цячэ рака Швянтойі (прыток Віліі).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Укмярге з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Літвы. Звесткі аб гарадскім замку датуюцца 1225 годам, але археалагічныя даследаванні датуюць першыя паселішчы X стагоддзем.
У XIII стагоддзі горад быў захоплены крыжакамі, але ў 1391 годзе замак быў узяты Вітаўтам. 1 верасня 1435 года тут адбылася буйная бітва, паміж войскам Жыгімонта Кейстутавіча і войскам Свідрыгайлы, якая скончылася паражэннем Свідрыгайлы. Вількамір руйнаваўся крыжакамі ў 1333, 1365, 1378, 1386 і ў 1391 гадах. Крыжацкія набегі скончыліся толькі пасля Грунвальдскай бітвы.
У XV стагоддзі тут была пабудаваная сядзіба княжацкага старосты. З 1566 года Вількамір стаў цэнтрам староства. Замак быў зруйнаваны пад час войнаў са Швецыяй. У 1792 годзе Вількамір атрымаў гарадскія правы і герб ад караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У 1795 годзе горад трапіў у склад Расійскай імперыі, увайшоўшы ў склад Віленскай губерні. У 1812 годзе ў наваколлі Вількаміра адбылася бітва паміж рускім і французскім войскамі. Пад час паўстання 1830 года горад быў узяты войскам паўстанцаў на некалькі месяцаў. У 1843 годзе горад увайшоў у склад Ковенскай губерні. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—1864 гадоў.
У 1918 годзе горад увайшоў у склад Літвы, але ў 1919 годзе ён быў заняты Чырвонай Арміяй. У 1920 годзе горад спрабавалі заняць польскія войскі, але пасля некалькіх сутычак, была заключаная дамова, якая ўсталявала мяжу паміж краінамі.
Пасля таго, як Літва ўвайшла ў склад СССР Укмярге трапіў у памежную зону, якая была акупаваная нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года. Падчас нямецкай акупацыі ў горадзе, з дапамогай літоўскай паліцыі, былі забітыя 10 000 чалавек яўрэйскага насельніцтва горада. У 1944 годзе горад быў значна зруйнаваны ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардзіровак.
З 1991 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Андрус Пулокас (нар. 1971) — літоўскі дыпламат
- Эвалдас Ігнатавічус (нар. 1967) — літоўскі дыпламат
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с https://pop-stat.mashke.org/lithuania-cities.htm
- ↑ https://osp-rs.stat.gov.lt/rest_xml/data/S3R167_M3010210/?startPeriod=2017&endPeriod=2017 — State Data Agency of Lithuania. Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ https://osp-rs.stat.gov.lt/rest_xml/data/S3R167_M3010210/?startPeriod=2018&endPeriod=2018 — State Data Agency of Lithuania. Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ https://kam-pod.gov.ua/nashe-misto/mista-partneri
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Укмярге