Рокішкіс
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Рокішкіс (літ.: Rokiškis), традыцыйная беларуская назва — Рокішкі[2] — горад у паўночнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рокішкіскага раёна Панявежыскага павета.
Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уцяны. Насельніцтва складае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Рокішкіс адносяцца да 1499 года, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра. Згадкі аб мясцовым касцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 года мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Крошынскім. У XVIII стагоддзі Рокішкіс перайшоў ва ўладанне Тызенгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызенгаўзаў — Райнальд Тызенгаўз — памёр бяздзетным, і Рокішкіс перайшоў яго сястры Марыі Радзецкай. Радзецкія валодалі Рокішкісам да Другой сусветнай вайны. Паселішча хутка развівалася ў ХІХ—ХХ стагоддзях і ў 1920 годзе атрымала статус горада. Тызенгаўзы пабудавалі тут касцёл, а Канстанцін Тызенгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагоддзя стварыў заалагічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўніверсітэту. Развіццё горада, так сама, спрыяла пабудове тут чыгункі Дынабург — Лібава ў 1873 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны, горад з 1950 года стаў раённым цэнтрам Літоўскай ССР.
Герб
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле з ліхтаром сімвалізуе першых уладароў горада: Красчынскіх, бык сімвалізуе Тызенгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сімвалізуе Радзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касцёла Св. Мацея.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Альгірдас Бразаўскас (1932—2010) — літоўскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі (1993—1998), прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (2001—2006).
- Якаў Уладзіміравіч Смушкевіч — двойчы Герой Савецкага Саюза
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рокішкіс
Тапаграфiчныя карты
[правіць | правіць зыходнік]- [1] Утена. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1983 год. Выданне 1985 г. (руск.)