Перайсці да зместу

Трайфл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трайфл — страва англійскай кухні, дэсерт з бісквітнага цеста (часта змочанага херасам ці віном) з заварным крэмам (часта зацвярдзелым), фруктовым сокам або жэле і ўзбітымі вяршкамі. Пералічаныя інгрэдыенты, як правіла, размешчаны ў трайфле папластова.

У самым раннім захаваным рэцэпце трайфла, датаваным 1596 годам, ён уяўляе сабой густы крэм, запраўлены цукрам, імбірам і ружовай вадой[1]. У рэцэпце, апублікаваным праз шэсцьдзесят гадоў, у лік інгрэдыентаў дададзеныя яйкі, а сам крэм прадпісваецца змяшчаць на цеста, змочанае алкаголем[2][3]. Самыя раннія згадкі пра жэле як складнік трайфла датуюцца 1747 годам[4].

Акрамя Англіі, трайфл распаўсюджаны ў Шатландыі і ЗША; існуе некалькі рэгіянальных разнавіднасцяў дадзенага дэсерту.

Зноскі

  1. Alan Davidson, Tom Jaine (2006). The Oxford companion to food. Oxford University Press, 2006
  2. Trifle History(недаступная спасылка). What's The Recipe Today. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2011. Праверана 10 жніўня 2010.
  3. Three British Desserts: Syllabub, Fool and Trifle(недаступная спасылка). Article by Diana Serbe. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2010. Праверана 19 ліпеня 2010.
  4. Hannah Glasse. The Art of Cookery. Internet Archive. p. 285. Праверана 2014-02-25.