Наталля Мікалаеўна Апіёк
Наталля Мікалаеўна Апіёк | |
---|---|
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Апанасавіч Апіёк |
Маці | Тамара Іванаўна Нікалаева |
Род дзейнасці | графік, скульптарка |
Вучоба | |
Уплыў | Алег Канстанцінавіч Комаў[d] і Уладзімір Яфімавіч Цыгаль[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Наталля Мікалаеўна Апіёк (руск.: Наталья Николаевна Опиок; нар. 22 чэрвеня 1969, Гродна) — беларускі і расійскі мастак-графік, скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 22 чэрвеня 1969 года ў Гродне ў сям'і мастака Мікалая Апіёка і актрысы Тамары Нікалаевай. Скончыла ў 1988 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1994 годзе Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. Сурыкава. Вучылася ў А. Комава і У. Цыгаля[1]. Дыпломная праца «Св. Ефрасіння Полацкая» пастаўлена ў нядзельнай школе Храма ў гонар усіх Святых у Мінску[2]. Удзельніца мастацкіх выставак з 1988 года[1].
У 1994-1997 гадах аспірант-стажор творчай майстэрскай У. Цыгаля[2].
У 1998 годзе скончыла аспірантуру творчых майстэрняў Акадэміі мастацтваў Расіі. Жыла ў г. Мінску[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года[1], Творчага саюза мастакоў Расіі з 1995 года, Маскоўскага саюза мастакоў з 1999 года, Саюза мастакоў Расіі з 2016 года[2].
Акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук па аддзяленні «Развіццё г. Масквы і Маскоўскай вобласці» (2011). Ганаровы член (2014), член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў (Аддзяленне скульптуры, 2021)[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры, а таксама ў графіцы. Асноўныя творы: рэльеф «Св. Царыца Аляксандра» для храма Хрыста Выратавальніка (Масква), праект помніка Ефрасінні Полацкай для Полацка, скульптурныя кампазіцыі «Пераход», «Бабульчын сад», «Галгофа», графічная серыя «Шлях Ефрасінні Полацкай»[1].
Творы знаходзяцца ў фондах Акадэміі мастацтваў Расіі, Акадэміі грамадскіх навук пры Прэзідэнце Расіі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1989) за скульптуру «Пераход» і дыпломам I ступені AM Расіі (1996)[1]. Ганаровы працаўнік культуры горада Масквы (2009)[2].
Залаты медаль Расійскай Акадэміі мастацтваў (2002) за серыю іконаграфічных рэльефаў для ўбрання фасадаў храма ў гонар Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы с. Нядзельнае Калужскай вобласці. Медаль РПЦ прападобнага Андрэя іканапісца (2019)[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Апіёк Наталля Мікалаеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б в г д е ОПИОК Наталья Николаевна . rah.ru. Праверана 12 кастрычніка 2024.
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Члены Саюза мастакоў Расіі
- Члены Маскоўскага Саюза мастакоў
- Члены Творчага саюза мастакоў Расіі
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Скульптары XXI стагоддзя
- Скульптары Расіі
- Графікі Беларусі