1969
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1969 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 4 студзеня: Уступіла ў сілу Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі.
- 20 студзеня: Рэспубліканец Рычард Ніксан становіцца 37-ым прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі.
- 22 красавіка: У Х'юстане (ЗША) праведзена першая перасадка чалавечага вока.
- 13 чэрвеня: Створаны Яраслаўскі дзяржаўны універсітэт.
- 5 ліпеня: Адкрыццё мемарыяльнага комплекса «Хатынь».
- 21 ліпеня: Амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг першым з зямлянаў ступіў на Месяц (у рамках месяцавай экспедыцыі карабля «Апалон-11»).
- 24 ліпеня: «Апалон-11», які даставіў першую экспедыцыю на Месяц, паспяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне.
- 13 жніўня: Паміж кітайскімі і савецкімі войскамі пачаліся баявыя дзеянні ў раёне возера Жаланашколь.
- 15 жніўня: Распачаўся Фестываль музыкі і мастацтва Вудсток.
- 1 верасня: У Лівіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыса I.
- 2 верасня: Першы аўтаматычны адказвальнік усталяваны ў Цэнтры Роквіль, што ў Нью-Ёрку.
- 9 верасня: У Канадзе набыў моц Закон пра мовы, які абвяшчаў англійскую і французскую мовы афіцыйнымі на ўсёй тэрыторыі краіны.
- 11 верасня: Выходзіць першы сольны альбом Джэніс Джоплін.
- 1 кастрычніка: Адкрыты Пекінскі метрапалітэн.
- 23 кастрычніка: Адкрыта камета Чурумава — Герасіменка.
- 23 снежня: Уведзены ў дзеянне 1-ы энергаблок Лукомскай ДРЭС.
Нараджэнні
[правіць | правіць зыходнік]- 19 красавіка: Сьюзан Полгар, венгерская і амерыканская шахматыстка, восьмая чэмпіёнка свету па шахматах
- 5 чэрвеня: Андрэй Рыбакоў, беларускі гісторык
- 18 жніўня: Эдвард Нортан, амерыканскі акцёр
Смерці
[правіць | правіць зыходнік]- 29 студзеня: Ален Далес, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў ЦРУ (нар. 7.4.1893)
- 23 лютага: Сауд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 2-і кароль Саудаўскай Аравіі
- 28 сакавіка: Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр, 34-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі
- 22 чэрвеня: Джудзі Гарленд, амерыканская актрыса
- 24 ліпеня: Вітольд Гамбровіч, польскі пісьменнік
- 27 ліпеня: Яўхім Кіпель, беларускі педагог, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 25.12.1895)
- 6 жніўня: Тэадор Адорна, нямецкі філосаф
- 17 жніўня: Ота Штэрн, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы