Мануэль Нар’ега
Мануэль Нар’ега | |
---|---|
ісп.: Manuel Noriega | |
Нараджэнне |
11 лютага 1934[1] |
Смерць |
29 мая 2017[3][1] (83 гады)
|
Імя пры нараджэнні | ісп.: Manuel Antonio Noriega Moreno |
Веравызнанне | каталіцтва і пратэстанцтва |
Партыя | |
Адукацыя | |
Званне | генерал[4][5] і салдат |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мануэль Антоніа Нар’ега Марэна (ісп.: Manuel Antonio Noriega; 11 лютага 1934, горад Панама, Панама — 29 мая 2017) — панамскі ваенны дзеяч, камандуючы Нацыянальнай гвардыі, дэ-факта кіраўнік Панамы ў 1983—1989 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 лютага 1934 года ў Панаме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Нацыянальным інстытуце Панамы, Нар’ега скончыў ваеннае вучылішча Чарыльяс у Перу. У 1962 годзе ў званні малодшага лейтэнанта ён пачаў службу ў другой ваеннай акрузе Нацыянальнай гвардыі, пасля атрымаў званне капітана і пасаду кіраўніка батальёна. У 1968 годзе ў званні маёра Нацыянальнай гвардыі, Нар’ега падтрымаў дзяржаўны пераварот, ажыццёўлены генералам Амарам Тарыхасам. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду кіраўніка Упраўлення ваеннай разведкі і контрразведкі Генеральнага штаба.
Пасля гібелі Тарыхаса ў авіякатастрофе ў 1981 (па адной з версій, арганізаванай Нар’егам) Нар’ега быў прызначаны начальнікам генеральнага штаба ўзброеных сіл пры новым ваенным урадзе. У 1983 годзе стаў камандуючым нацыянальнай гвардыі, а неўзабаве і фактычным кіраўніком дзяржавы. Звергнуты ў 1989 годзе ў выніку ваеннай аперацыі ЗША ў Панаме.
У 1995 годзе суд Панамы завочна прызнаў Нар’егу вінаватым у палітычных забойствах і прысудзіў яго да 20 гадоў турмы.
Памёр 29 мая 2017 года ў Панаме.
Зноскі
- ↑ а б Manuel Noriega Morena // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.britannica.com/EBchecked/topic/418188/Manuel-Noriega
- ↑ La Nación — 2017. — 159486 экз. — ISSN 0325-0946 Праверана 30 мая 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 15 снежня 2022.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 16 красавіка 2024.