Джордж Герберт Уокер Буш
Джордж Герберт Уокер Буш (англ.: George Herbert Walker Bush, 12 чэрвеня 1924 — 30 лістапада 2018) — 41-ы прэзідэнт ЗША, віцэ-прэзідэнт пры Рональдзе Рэйгане (у 1981—1989 гадах), сенатар, дыпламат, дырэктар ЦРУ. Буш з’яўляецца найстарэйшым амерыканскім прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнтам з усіх, што калісьці жылі. Ён таксама быў апошнім прэзідэнтам-ветэранам Другой сусветнай вайны. Буш часта згадваецца як «Джордж Г. У. Буш», «Буш 41», «Буш-старэйшы» або «Джордж Буш-старэйшы», каб адрозніць яго ад яго старэйшага сына, Джорджа Буша, які быў 43-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Да прэзідэнцтва свайго сына ён быў вядомы проста як Джордж Буш ці прэзідэнт Буш.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Масачусетсе у сям’і сенатара і нью-ёркскага банкіра Прэската Буша і Дораці Уолкер Буш. Пасля нападу на Пёрл-Харбар у 1941 годзе на свой 18-ы дзень нараджэння Буш паступіў у Ваенна-марскія сілы ЗША і стаў самым маладым лётчыкам ВМС ЗША ў той час. Ён служыў да канца вайны, затым паступіў у Ельскі ўніверсітэт. Скончыўшы яго ў 1948 годзе, ён пераехаў з сям’ёй у Тэхас, дзе пачаў нафтавы бізнес, стаўшы мільянерам да 40 гадоў.
Джордж Буш стаў удзельнічаць у палітыцы неўзабаве пасля заснавання ўласнай нафтавай кампаніі. Член Палаты прадстаўнікоў Сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у ААН (1970—72), а пасля дырэктар ЦРУ (1976—77). Яму не ўдалося атрымаць намінацыю ад Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ў 1980 годзе, але ён быў абраны напарнікам кандыдата Рональда Рэйгана, і яны былі абраныя падчас выбараў. Падчас свайго знаходжання на пасадзе віцэ-прэзідэнта Буш узначальваў адміністрацыйныя мэтавыя групы па дэрэгуляванні і барацьбе з наркотыкамі.
У 1988 годзе Буш правёў паспяховую прэзідэнцкую кампанію і змяніў Рэйгана ў якасці прэзідэнта, перамогшы суперніка ад дэмакратаў Дукакіса. Падчас прэзідэнцтва Буша былі праведзеныя ваенныя аперацыі ў Панаме і ў Персідскім заліве, адбылося падзенне Берлінскай сцяны ў 1989 годзе, а Савецкі Саюз распаўся праз два гады. Ва ўнутранай палітыцы Буш адмовіўся ад перадвыбарных абяцанняў і пасля барацьбы з Кангрэсам падпісаў закон аб павелічэнні падаткаў, што падарвала яго пазіцыі сярод рэспубліканцаў. У выніку слабага аднаўлення ад эканамічнага спаду, працягу бюджэтнага дэфіцыту, а таксама моцнай выбарчай кампаніі незалежнага кандыдата Роса Пэро ён прайграў прэзідэнцкія выбары 1992 года дэмакрату Білу Клінтану.
Джордж Буш пакінуў свой пост у 1993 годзе, ён прымаў актыўны ўдзел, часта разам з Білам Клінтанам, у розных гуманітарных мерапрыемствах.
Прэзідэнцтва
[правіць | правіць зыходнік]Унутраная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Унутрыпалітычны курс Дж. Буша называўся «рэйганоміка без Рэйгана». Аднак уласнай выразна сфармуляванай праграмы ён не меў, імкнучыся ва ўсім пераймаць папярэдніка. Менавіта недахоп свежай думкі быў асноўнай падставай для крытыкі прэзідэнта. Аднак, нягледзячы на тое, што ў гэты перыяд Кангрэс кантралявалі дэмакраты, Бушу ўдалося дасягнуць згоды паміж дзвюма партыямі па ключавых пытаннях унутранай і знешняй палітыкі, чым ён забяспечыў эфектыўнае выкананне сваёй праграмы. Важнае месца ў прэзідэнцкіх мерапрыемствах належала барацьбе з наркаманіяй і арганізаванай злачыннасцю, вырашэнню экалагічных праблем, удасканаленню сістэмы аховы здароўя. Дзейнасць значна ўскладнялася эканамічным крызісам 1989—1992 гадоў, абумоўленым некаторымі негатыўнымі праявамі рэйганамікі. Асноўнай праблемай заставаўся дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і рост знешняга доўгу. Для яе рашэння Дж. Буш ажыццяўляў замарожванне дзяржаўных выдаткаў. Хоць падзенне вытворчасці было найменшым у пасляваенны перыяд, менавіта неспрыяльная эканамічная кан’юнктура стала асноўнай прычынай паразы прэзідэнта на выбарах 1992 года ад дэмакрата Біла Клінтана.
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]У знешняй палітыцы прэзідэнт таксама спрабаваў пераймаць папярэдніка: назва курса — «стрымліванне і запалохванне». Яго рэакцыя як прэзідэнта на дыпламатычныя ініцыятывы савецкага лідара М. Гарбачова спачатку была расцэнена як неадэкватная[крыніца?]. Аднак пасля сітуацыя змянілася. Адбыліся сустрэчы лідараў двух звышдзяржаў: у 1989 годзе на Мальце, калі было абвешчана аб завяршэнні халоднай вайны, і ў 1990 годзе ў Вашынгтоне. Пасля, у ліпені 1991 года, яны падпісалі дагавор аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-1). У снежні 1989 года Буш ініцыяваў інтэрвенцыю ў Панаму з нагоды барацьбы з наркаманіяй для звяржэння генерала Нар’егі, што спрыяла росту яго папулярнасці ў ЗША. Поспех у Вайне ў Персідскім заліве супраць Ірака (1991) яшчэ больш падняў яго папулярнасць. Прычынай вайны быў востры міжнародны крызіс у гэтым рэгіёне ў 1989—1991 гадах, звязаны з анексіяй Іракам Кувейта. У 1990 годзе быў створаны «Шчыт пустыні» — кантынгент войскаў ЗША і іх саюзнікаў з мэтай абароны Саудаўскай Аравіі ад магчымай іракскай агрэсіі, а 17 студзеня—28 лютага 1991 года ажыццёўлена аперацыя «Бура ў пустыні», вызвалены Кувейт, а на таталітарны рэжым Садама Хусейна накладзены санкцыі. На Блізкім усходзе Буш працягваў падтрымліваць Ізраіль і дамагацца яго прымірэння з АВП. Важнае значэнне ў перыяд Буша займалі амерыкана-кітайскія адносіны. Але прэзідэнт падтрымліваў як КНР, пра што сведчыць яго візіт у Пекін, так і Тайвань, сведчаннем чаго з’яўляецца ўзброеная дапамога апошняму, што выклікала незадаволенасць з боку абедзвюх кітайскіх дзяржаў. У чэрвені 1989 года сенат ЗША ўхваліў пакет санкцый супраць КНР (Адмова ад сумесных гандлёвых і эканамічных праграм), падставай да чаго стала расправа камуністычных улад над студэнтамі-маніфестантамі ў Пекіне. Узяў Дж. Буш удзел і ў садзейнічанні аб’яднанню Германіі: ён быў адным з тых, хто 12 верасня 1990 года ў Маскве падпісаў Дагавор аб урэгуляванні германскага пытання, які прадугледжваў аб’яднанне ФРГ і ГДР. Пасля распаду СССР ЗША падтрымалі новыя незалежныя дзяржавы і ўсталявалі з імі дыпламатычныя адносіны. Што датычыцца праграмы СРА, то Буш працягнуў развіццё САІ Рэйгана. У 1991 і 1993 гадах падпісаў два пагадненні з СССР / Расіяй аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Яго сын Джордж, 43-і прэзідэнт ЗША (2001—2009), служыў у якасці 46-га губернатара Тэхаса (1995—2000) і з’яўляецца адным з двух прэзідэнтаў (разам з Джонам Квінсі Адамсам), які быў сынам былога прэзідэнта. Другі сын Буша — Джэб служыў у якасці 43-га губернатара Фларыды (1999—2007) і зрабіў няўдалую спробу балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2016 годзе.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Джордж Буш-старэйшы памёр увечары 30 лістапада 2018 года ў Х’юстане, на 95-м годзе жыцця. Апошнія некалькі гадоў пакутаваў ад хваробы Паркінсона і вымушаны быў перасоўвацца ў інвалідным крэсле. За апошні год яго двойчы шпіталізавалі, 22 красавіка (праз інфекцыйную хваробу) і 28 мая (праз нізкі ціск). Перад гэтым, 17 красавіка, памерла яго жонка Барбара[12][13][14].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Прамова Джорджа Буша 1 жніўня 1991 года ў Кіеве, у якой ён заклікаў украінцаў застацца ў складзе СССР, увайшла ў гісторыю пад назвай «Chicken Kyiv» («катлета па-кіеўску»), паколькі ў англійскай мове слова «chicken» мае пераноснае значэнне «баязлівец».
- Ужо былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш адзначыў сваё 75-годдзе, 80-годдзе і 85-годдзе скачком з парашутам у тандэме з інструктарам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Lundy D. R. George Herbert Walker Bush // The Peerage
- ↑ George H. W. Bush // GeneaStar
- ↑ https://www.cnn.com/2012/12/14/us/george-h-w-bush---fast-facts/
- ↑ а б в г д Catalog of the German National Library Праверана 1 мая 2024.
- ↑ https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/george-hw-bush-41st-president-of-the-united-states-dies-at-94/2018/11/30/42fa2ea2-61e2-11e8-99d2-0d678ec08c2f_story.html?noredirect=on Праверана 1 снежня 2018.
- ↑ https://www.tagesschau.de/ausland/bushgeorge-senior-nachruf-101.html Праверана 1 снежня 2018.
- ↑ https://www.leparisien.fr/international/l-ancien-president-americain-george-bush-est-decede-01-12-2018-7958361.php — Le Parisien, 2018. Праверана 1 снежня 2018.
- ↑ а б в г д е ё ж Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Наша Ніва: Памёр 41-ы прэзідэнт ЗША
- ↑ Памёр экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы (укр.)
- ↑ Памёр Джордж Буш-старэйшы: прэзідэнт, які баяўся незалежнай Украіны (укр.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Т. Грищенко. Буш Джордж Герберт Вокер // Політична енциклопедія. Редкол.: Ю. Левенець (голова), Ю. Шаповал (заст. голови) та ін. — К.: Парламентське видавництво, 2011. — 808 с. ISBN 978-966-611-818-2.
- Т. А. Грищенко. Буш Джордж Герберт Вокер // Українська дипломатична енциклопедія: У 2-х т. / Редкол.: Л. В. Губерський (голова) та ін. — К: Знання України, 2004. — Т. 1. — 760 с. ISBN 966-316-039-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Джордж Герберт Уокер Буш у Вікіцытатніку | |
Джордж Герберт Уокер Буш у Вікікрыніцах | |
Джордж Герберт Уокер Буш на Вікісховішчы |
- Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
- Прэзідэнты ЗША
- Віцэ-прэзідэнты ЗША
- Пастаянныя прадстаўнікі ЗША пры ААН
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Норфалк (Масачусетс)
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Х’юстане
- Пахаваныя ў Тэхасе
- Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Постаці ЦРУ
- Кавалеры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры ордэна Лазні
- Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём Перамогі ў Другой сусветнай вайне
- Кавалеры pro Merito Melitensi
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Узнагароджаныя Ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
- Ганаровыя грамадзяне Берліна
- Ганаровыя грамадзяне Кракава
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Ганаровыя грамадзяне Гданьска
- Асобы
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1992)
- Дырэктары ЦРУ
- Постаці спецслужбаў ЗША
- Епіскапалы
- Амерыканскія лётчыкі Другой сусветнай вайны
- Палітычныя дынастыі