Укмярге
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Укмярге[2] (літ.: Ukmergė, беларуская назва — Вількамір) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Укмяргскага раёна Вільнюскага павета.
Геаграфія
Размешчаны за 60 км на паўночны захад ад Вільнюса. Колькасць насельніцтва каля 29 тыс. чалавек. Праз горад цячэ рака Швянтойі (прыток Віліі).
Гісторыя
Укмярге з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Літвы. Звесткі аб гарадскім замку датуюцца 1225 годам, але археалагічныя даследаванні датуюць першыя паселішчы X стагоддзем.
У XIII стагоддзі горад быў захоплены крыжакамі, але ў 1391 годзе замак быў узяты Вітаўтам. 1 верасня 1435 года тут адбылася буйная бітва, паміж войскам Жыгімонта Кейстутавіча і войскам Свідрыгайлы, якая скончылася паражэннем Свідрыгайлы. Вількамір руйнаваўся крыжакамі ў 1333, 1365, 1378, 1386 і ў 1391 гадах. Крыжацкія набегі скончыліся толькі пасля Грунвальдскай бітвы.
У XV стагоддзі тут была пабудаваная сядзіба княжацкага старосты. З 1566 года Вількамір стаў цэнтрам староства. Замак быў зруйнаваны пад час войнаў са Швецыяй. У 1792 годзе Вількамір атрымаў гарадскія правы і герб ад караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У 1795 годзе горад трапіў у склад Расійскай імперыі, увайшоўшы ў склад Віленскай губерні. У 1812 годзе ў наваколлі Вількаміра адбылася бітва паміж рускім і французскім войскамі. Пад час паўстання 1830 года горад быў узяты войскам паўстанцаў на некалькі месяцаў. У 1843 годзе горад увайшоў у склад Ковенскай губерні. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—1864 гадоў.
У 1918 годзе горад увайшоў у склад Літвы, але ў 1919 годзе ён быў заняты Чырвонай Арміяй. У 1920 годзе горад спрабавалі заняць польскія войскі, але пасля некалькіх сутычак, была заключаная дамова, якая ўсталявала мяжу паміж краінамі.
Пасля таго, як Літва ўвайшла ў склад СССР Укмярге трапіў у памежную зону, якая была акупаваная нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года. Падчас нямецкай акупацыі ў горадзе, з дапамогай літоўскай паліцыі, былі забітыя 10 000 чалавек яўрэйскага насельніцтва горада. У 1944 годзе горад быў значна зруйнаваны ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардзіровак.
З 1991 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Насельніцтва
|
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Андрус Пулокас (нар. 1971) — літоўскі дыпламат
- Эвалдас Ігнатавічус (нар. 1967) — літоўскі дыпламат
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с https://pop-stat.mashke.org/lithuania-cities.htm
- ↑ https://osp-rs.stat.gov.lt/rest_xml/data/S3R167_M3010210/?startPeriod=2017&endPeriod=2017 — State Data Agency of Lithuania. Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ https://osp-rs.stat.gov.lt/rest_xml/data/S3R167_M3010210/?startPeriod=2018&endPeriod=2018 — State Data Agency of Lithuania. Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ https://kam-pod.gov.ua/nashe-misto/mista-partneri
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Укмярге