Штодня сілавікі затрымліваюць беларусаў і беларусак, якія не пагаджаюцца з беззаконнем. Гэтыя рэпрэсіі цягнуцца з 2020 года: людзей збіваюць, зневажаюць, здымаючы “выбачальныя” відэа, вымушаюць даваць інтэрв'ю дзяржаўным СМІ, шантажуюць родных і выштурхоўваюць з краіны.
Людзі з усяго свету — праз Фонд Салідарнасці BYSOL — дапамагаюць беларусам. Яны збіраюць сродкі для палітычных зняволеных і іх сем'яў, для людзей у вымушанай эміграцыі, якія маюць патрэбу ў медыцынскім абслугоўванні, збіраюць грошы на сродкі абароны для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Без такой дапамогі людзі апынаюцца сам-насам са сваімі праблемамі: цяжкасцямі ўзнаўлення пасля турэмнага зняволення, адаптацыяй у новай краіне, пошукамі працы і сродкаў для існавання, забеспячэннем і ўладкаваннем дзяцей, праблемамі са здароўем, дарагімі паслугамі спецыялістаў.
Ахвяруючы любую суму праз Фонд BYSOL, вы не проста робіцеся часткай супольнасці неабыякавых людзей, але і ўдзельнікам нашага агульнага руху на шляху да перамогі. Вы тут і цяпер дапамагаеце нашым людзям адчуць, што яны не адны, што іх не кінулі ў бядзе на шляху ў вольную будучыню.
Аказваючы дапамогу праз агульны збор, вы пагаджаецеся на размеркаванне гэтых сродкаў на зборы, арганізаваныя Фондам BYSOL.