Time
TIME | |
---|---|
Арыгінальная назва |
англ.: Time[1] |
Тып | часопіс, news magazine[d] і online magazine[d] |
Заснавальнік | Briton Hadden і Henry Luce |
Выдавец | Time Inc. (частка Time Warner) |
Краіна | ЗША |
Рэдактар | Nancy Gibbs[d] |
Галоўны рэдактар | Edward Felsenthal[d] |
Заснавана | 3 сакавіка 1923 |
Тэматыка | навіны |
Мова | англійская |
Перыядычнасць | штотыднёвік |
Галоўны офіс | |
ISSN | 0040-781X |
Вэб-сайт | Афіцыйны сайт TIME |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Тайм» (ад англ.: Time — «Час»; гандлёвая марка па-англійску пішацца вялікімі літарамі: TIME) — амерыканскі штотыднёвы часопіс са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку. Пры тыражы каля 3,4 млн экз.[2] у 2007 годзе з'яўляецца найпапулярнейшым часопісам у ЗША.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы выпуск часопіса паступіў у продаж 3 сакавіка 1923 года. Ідэя стварэння газеты Time прыйшла ў галаву Генры Льюсу (Henry Luce) і Брайтану Хэдэну (Briton Haden) падчас сходу ў рэзідэнцыі тайнага таварыства студэнтаў Ельскага ўніверсітэта «Чэрап і косці».[3]
Гэта быў першы ў свеце навінавы штотыднёвік. Праз дзесяць гадоў у яго з'явіўся канкурэнт — «Newsweek». Да смерці Льюса ў 1967 годзе часопіс адлюстроўваў яго ўмерана кансерватыўныя погляды.
Фірменны фармат часопіса прадугледжваў некалькі дзясяткаў артыкулаў, якія ў сціслай форме рэзюмавалі найбольш важныя тэмы тыдня ў вобласці ўнутранай і замежнай палітыкі, бізнесу, адукацыі, навукі, медыцыны, права, рэлігіі, спорту, кнігавыдаўніцтва і мастацтва.
Сучасны «Тайм» з'яўляецца ядром найвялікшага ў свеце холдынга ў вобласці сродкаў масавай інфармацыі і шоу-бізнесу — Time Warner. Апроч амерыканскай, выпускаюцца еўрапейская (Лондан), азіяцкая (Ганконг) і аўстралійская (Сідней) версіі часопіса.
Чалавек года
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна часопіс Time называе ў апошнім снежаньскім нумары імя «чалавека года». Гэтая намінацыя прысуджаецца з 1927 года, калі гэтым званнем уганаравалі лётчыка Чарльза Ліндберга, які упершыню ў гісторыі сам адзін пераляцеў Атлантыку.
Персону года выбірае выключна выканаўчы рэдактар. У розныя гады Чалавекам года станавіліся Адольф Гітлер, Іосіф Сталін, Джордж Буш, Міхаіл Гарбачоў (двойчы — у 1987 і 1989 гадах), абстрактны Амерыканскі салдат, а таксама карыстальнік Інтэрнэту. У 2010 годзе заснавальнік і галава кампаніі Facebook Марк Цукерберг. У 2011 годзе Чалавекам года зноў абралі зборны вобраз: «пратэстоўца» («мяцежнік»).
100 асоб года
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з 1999 часопіс публікуе таксама «Time 100» — спіс ста найбольш уплывовых людзей года. Спіс выбіраецца камісіяй вучоных.
100 асоб XX стагоддзя
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 1999 быў апублікаваны спіс найбольш значных XX стагоддзя: «Time 100: Героі і куміры 20-га стагоддзя». Кандыдатаў адбірала камісія амерыканскіх гісторыкаў, журналістаў і палітыкаў. У снежаньскім выпуску 1999 быў названы чалавек стагоддзя па версіі Time, ім стаў Альберт Эйнштэйн.
Зноскі
- ↑ The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0040-781X
- ↑ Forbes.com — Magazine Article Архівавана 5 снежня 2010.
- ↑ Skull and Bones, эліта Імперыі