Перайсці да зместу

OpenBSD

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
OpenBSD
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Праект OpenBSD
Сямейства АС BSD UNIX
Заснавана на NetBSD[1] і Berkeley Software Distribution[1]
Першы выпуск 18 кастрычніка 1995[17]
Апошняя версія 5.2 — 1 лістапада 2012 года[2]
Падтрымлівае платформы DEC Alpha[d][3][4], IA-32[d][5][3], x86_64[d][6][3], MIPS[d][3], PowerPC[d][3][7][…], PA-RISC[d][3][8], SPARC64[d][3][9], ARMv7[d][10][11][…], AArch64[d][12][13], LUNA[d][14][15] і RISC-V[d][14][16]
Тып ядра Маналітнае
Інтэрфейс csh і pdksh; FVWM і CWM для X11
Ліцэнзія Ліцэнзія ISC
Стан Актуальны
Рэпазітар зыходнага коду cvsweb.openbsd.org/cgi-b…
Вэб-сайт www.openbsd.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сімвал OpenBSD, рыбка Пуфі

OpenBSD — камп’ютарная аперацыйная сістэма класу Unix, паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Берклі (BSD), распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце, Берклі. лідар праекта, Тэа дэ Раадт, разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад NetBSD у канцы 1995. Праект славуты прыхільнасцю праграмістаў ідэалам адкрытага крынічнага коду і вельмі якаснай дакументацыяй, бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да ліцэнзіявання праграмнага забеспячэння, а таксама ўважлівасцю да пытанняў бяспекі і правільнасцю праграмнага коду. Сімвалам праекта з’яўляецца рыбка Пуфі.

OpenBSD уключае шэраг паляпшэнняў стандартнай сістэмы бяспекі Unix. Гэта звязана з рэдкай у сучасным свеце праграмавання традыцыяй аўдыту (вычытвання) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаванняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сістэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасці праграмнага коду сістэмы з’яўляецца ліцэнзія BSD. Шырока распаўсюджаная практыка перапісвання некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.

Як і ў большасці аперацыйных сістэм BSD, ядро OpenBSD і збор сістэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps і cat, распрацоўваюцца разам з іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасці. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступнае для ўстанаўлення як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сістэму партоў (ports collection).

Сёння аперацыйная сістэма OpenBSD афіцыйна выдаецца для 17 розных апаратных платформаў, сярод іх працэсары DEC Alpha, Intel i386, Hewlett-Packard PA-RISC, AMD AMD64 і Motorola 68000, камп’ютары Apple на базе PowerPC, працоўныя станцыі Sun SPARC і SPARC64, VAX, а таксама кішэнныя камп’ютары Sharp Zaurus.

Зноскі

  1. а б The UNIX system family tree: Research and BSD Праверана 17 верасня 2016.
  2. The OpenBSD 5.2 Release
  3. а б в г д е ё OpenBSD Platforms Праверана 14 лістапада 2015.
  4. OpenBSD/alpha Праверана 14 лістапада 2015.
  5. OpenBSD/i386 Праверана 14 лістапада 2015.
  6. OpenBSD/amd64 Праверана 14 лістапада 2015.
  7. OpenBSD/macppc Праверана 21 красавіка 2022.
  8. OpenBSD/hppa Праверана 14 лістапада 2015.
  9. OpenBSD/sparc64 Праверана 14 лістапада 2015.
  10. OpenBSD/armv7 Праверана 21 жніўня 2016.
  11. OpenBSD Platforms Праверана 21 жніўня 2016.
  12. OpenBSD platforms Праверана 3 кастрычніка 2019.
  13. OpenBSD/arm64 Праверана 3 кастрычніка 2019.
  14. а б OpenBSD Platforms Праверана 21 красавіка 2022.
  15. OpenBSD/luna88k Праверана 21 красавіка 2022.
  16. OpenBSD/riscv64 Праверана 21 красавіка 2022.
  17. https://undeadly.org/cgi?action=article&sid=20061019013207