Okular
Выгляд
Okular — універсальная праграма для прагляду дакументаў з асяроддзя працоўнага стала KDE. Яно заснавана на KPDF і заклікана замяніць яго, а таксама KGhostView, KFax, KFaxview, KDVI ў KDE версіі 4, каб дамагчыся ўніверсальнасці пры праглядзе розных фарматаў. Дазваляе падлучаць дадатковыя модулі, за кошт чаго пашыраць спіс падтрымліваемых фарматаў файлаў.
Распрацоўшчык
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўку Okular пачаў Пётр Шыманскі на Google Summer of Code ў 2005 годзе
Фарматы
[правіць | правіць зыходнік]Okular падтрымлівае наступныя фарматы файлаў:
- PDF з дапамогай Poppler
- PostScript з дапамогай libgs
- TIFF з дапамогай libTIFF
- HTMLHelp (CHM) з дапамогай libCHM
- DjVu з дапамогай DjVuLibre
- DVI (TeX)
- XPS
- OpenDocument (ODF)
- FictionBook
- ComicBook (напрыклад CBR)
- Plucker
- JPEG, PNG, GIF і шэраг іншых растравых фарматаў