cmp
Выгляд
cmp — параўноўвае два файлы, і калі яны адрозніваюцца, паведамляе аб першым байце і радку, дзе было выяўлена адрозненне.
Уваходзіць у пакет GNU diffutils.
Сінтаксіс каманды
[правіць | правіць зыходнік]Каманды прымае параметры ў наступным выглядзе:
cmp OPTIONS... FROM-FILE [TO-FILE]
Імя файла «-» пазначае стандартны ўвод. «cmp» таксама выкарыстоўвае стандартны ўвод, калі адзін з файлаў не пазначаны.
Выходны статус 0 адзначае, што адрозненняў не знойдзена, 1 — знойдзена, 2 — выяўлена памылка.
- -c
- Друкуе сімвалы, што адрозніваюцца. Паказвае кантрольныя сімвалы з дапамогай «^» і літары алфавіта, а таксама пазначае сімвалы з пазначаным вышэйшым бітам сімвалам «-M» (пазначае «мэта»).
- --ignore-initial=BYTES
- Ігнаруе ўсе адрозненні ў першых BYTES байтах уваходных файлаў. Абыходзіцца з файламі меншымі па памеру, чым BYTES байтаў, як з пустымі.
- -l
- Друкуе зрушэнне (дзесятковае) і значэнне (васьмярковае) усіх адрозніваючыхся байтаў.
- --print-char
- Друкуе ўсе адрозніваючыя сімвалы. Паказвае кантрольныя сімвалы з дапамогай «^» і літары алфавіта, а таксама пазначае сімвалы з пазначаным вышэйшым бітам сімвалам '-M' (пазначае «мета»).
- --quite ці -s ці --silent
- Нічога не друкуе; толькі вяртае выходны статус, адзначаючы, ці адрозніваюцца файлы.
- --verbose
- Друкуе зрушанне (дзесятковае) і значэнне (васмярковае) усіх дрозніваючыхся байтаў.
- -v ці --version
- Выдае нумар версіі cmp.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]cmp(1)
— старонка даведкі man па карыстальніцкіх камандах GNU/Linux (англ.)- GNU diffutils (англ.)