Перайсці да зместу

Browning M1900

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Browning M1900
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Краіна: Бельгія
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Дж. Браўнінг
Стварэнне прататыпу: 1896 год
Серыйны выпуск: 1900—1912
Усяго выраблена: каля 1 000 000 адз.
Выраблялася: Fabrique Nationale d’Armes de Guerre
Характарыстыкі
Маса, кг: 0,625 кг
Даўжыня, мм: 164 мм
Даўжыня ствала, мм: 102 мм
Патроны: 7,65×17 мм (.32 ACP)
Боезабеспячэнне: магазін на 7 патронаў
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Browning M1900 (пісталет Браўнінга ўзору 1900 года, FN Browning M1900) — самазарадны пісталет, распрацаваны Джонам Браўнінгам у 1896 годзе, выпускаўся бельгійскай кампаніяй Fabrique Nationale d’Armes de Guerre (FN) у 1900—1912 гадах.

Джон Мозес Браўнінг быў вядомым амерыканскім канструктарам агнястрэльнай зброі. У канцы ХІХ стагоддзя ён стварыў самазарадны пісталет калібру 7,65 мм з аўтаматыкай, які працаваў на аддачы свабоднага затвора. Каробчаты магазін устаўляўся ў рукаяць, а зваротна-баявая спружына знаходзілася над ствалом. Пісталет з нестандартнай кампаноўкай не выклікаў энтузіязму ў амерыканцаў, аднак у Еўропе навінку хутка ацанілі. З 1899 года пісталеты сталі выпускаць на бельгійскай фірме «Fabrique Nationale d’Armes de Guerre». Зброя атрымала назву «Пісталет Браўнінга ўзору 1900 года». Пісталеты Браўнінга — адны з нешматлікіх, якія атрымалі імя ад свайго сапраўднага стваральніка.

У пачатку ХХ стагоддзя з Браўнінгам не мог параўняцца ні адзін аўтаматычны пісталет у свеце. Надзейны, лёгкі, а галоўнае — зручны, Браўнінг стаў эталонам кішэннай зброі. Створаныя Дж. Браўнінгам патроны калібра 7,65 мм з бяздымнага пораху значна пераўзыходзілі патроны з дымным порахам як па магутнасці, так і па балістычных паказчыках. Гэтыя перавагі канчаткова ліквідавалі канкурэнта — рэвальвер. У 1903 годзе была выпушчана яшчэ адна мадэль пад калібр 9 мм. Канструкцыя была вельмі ўдалай, і ён быў прыняты на ўзбраенне арміі, паліцыі і жандармерыі.

З’яўленне браўнінгаў стала рэвалюцыяй у зброевай справе. Іх канструкцыя вызначыла развіццё большасці сучасных пісталетаў[1].

Карыстальнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  •  Бельгія[2]
  •  Бразілія — закуплены для патрэб паліцыі
  •  Кітай
  •  Фінляндыя — упершыню закуплены паліцыяй да 1917 года. Пісталет быў вельмі папулярны на грамадзянскім рынку і сярод ранняга фінскага нацыяналістычнага руху Voimaliitto. Таксама выкарыстоўваўся дзяржаўным банкам Фінляндыі[3].
  •  Германская імперыя — закуплены паліцэйскімі агенцтвамі.
  •  КНДР
  •  Парагвай — папулярная зброя сярод афіцэраў.
  •  Расійская імперыя — выдаваўся паліцэйскім і вайскоўцам.

Зноскі

  1. Пісталет Браўнінг(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
  2. Brassey’s Infantry Weapons of the World, 1950—1975, J.I.H Owen (1975), p. 45
  3. Handguns: Semi‐automatic Pistols and Revolvers and Sub‐machine Guns // Reference Reviews. — 1997-05-01. — В. 5. — Т. 11. — С. 42–43. — ISSN 0950-4125. — DOI:10.1108/rr.1997.11.5.42.319