Эўкаліптавы алей
Выгляд
Эўкалі́птавы але́й — эфірны алей з лісця маладых парасткаў розных відаў эўкаліпта.
Бясколерная вадкасць з характэрным пахам. Шчыльнасць 0,905—0,926 г/см³. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў спіртах. Асноўныя кампаненты — цынеол (70—75 %) і пінен.
Выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі. З эфірных алееў Eucalyptus dives, утрымліваючых піперытон, атрымліваюць тымол і ментол[1].
Зноскі
- ↑ Эвкалиптовое масло (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 187. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эвкалиптовое масло (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эўкаліптавы алей