ФІФА
Fédération internationale de football association | |
---|---|
Карта канфедэрацый ФІФА | |
Краіна | |
Штаб-кватэра | Цюрых, Швейцарыя |
Тып арганізацыі | Спартыўная федэрацыя |
Афіцыйныя мовы |
Англійская Нямецкая Французская Іспанская |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Джані Інфанціна |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 21 мая 1904 |
Член у | 208 нацыянальных асацыяцый |
Узнагароды | |
fifa.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжнародная футбольная федэрацыя (англ.: association football); скар. FIFA, у беларускай транслітарацыі ФІФА) — структура, якая кіруе ўсім сусветным футболам. Штаб-кватэра ФІФА знаходзіцца ў швейцарскім горадзе Цюрыху. На дадзены момант прэзідэнтам ФІФА з'яўляецца Джані Інфанціна. Пад эгідай ФІФА праходзяць усе футбольныя турніры сусветнага маштабу, у ліку якіх чэмпіянат свету ФІФА, аналагічны турнір сярод жанчын, моладзевыя і юнацкія турніры, Кубак канфедэрацый і клубны чэмпіянат свету.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Неабходнасць у стварэнні адзінай арганізацыі для кіравання ўсім сусветным футболам стала відавочнай у пачатку XX стагоддзя з павелічэннем колькасці і папулярнасці міжнародных футбольных спаборніцтваў. Першапачаткова працэс праходзіў пад кіраўніцтвам Футбольнай асацыяцыі Англіі, але ў выніку заснаваць ФІФА выпала на долю сямі іншых еўрапейскіх краін. ФІФА была заснавана ў Парыжы 21 мая 1904 года; менавіта месца заснавання стала прычынай таго, што ў агульнапрынятых поўнай і скарочанай назвах выкарыстоўваецца французская мова. Першым прэзідэнтам ФІФА быў Рабер Герэн.
Першыя спаборніцтвы пад эгідай ФІФА былі праведзены ў 1906 годзе — зрэшты, асаблівага поспеху ў арганізацыі спаборніцтваў ФІФА адразу не дасягнула. Гэты факт, у спалучэнні з шэрагам эканамічных фактараў, прывёў да замены Герэна на пасадзе прэзідэнта Дэніэлам Вулфалам з Англіі, якая да гэтага моманту ўжо была членам асацыяцыі. Наступнае спаборніцтва пад эгідай ФІФА - футбольны турнір на лонданскіх Алімпійскіх гульнях 1908 - было больш паспяховым, хоць і ўзніклі некаторыя праблемы, звязаныя з удзелам у Алімпійскіх гульнях прафесійных футбалістаў.
ФІФА перастала быць выключна ўнутрыеўрапейскай арганізацыяй з прыняццем у яе шэрагі Асацыяцыі футбола ПАР у 1909, Асацыяцыі футбола Аргенціны ў 1912 і Федэрацыі футбола ЗША ў 1913 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Кіравала футбола на сайце ФІФА Архівавана 2 верасня 2011.