Ральф Банч
Ральф Банч | |
---|---|
англ.: Ralph Bunche | |
Род дзейнасці | дыпламат, палітолаг |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1904[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1971[4] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ральф Джонсан Банч (англ.: Ralph Johnson Bunche, 7 жніўня 1904 — 9 снежня 1971) — амерыканскі дыпламат і праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 1950 г.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 1928 па 1950 г. Банч узначальваў факультэт паліталогіі універсітэта Говарда. З’яўляўся членам Амерыканскай федэрацыі настаўнікаў. У 1936 годзе ён стаў адным з судырэктараў Інстытута расавых адносін пры Свартморскім каледжы. Тады ж ён апублікаваў працу «Сусветны агляд рас» (англ.: A World View of Race), а ў 1944 годзе сумесна з шведскім сацыёлагам Гунарам Мюрдалем выпусціў кнігу «Амерыканская дылема» (англ.: An American Dilemma). Банч быў сябрам так званага «чорнага кабінета» пры адміністрацыі Рузвельта, які займаўся пытаннямі расавых меншасцей. Ён заўзята выступаў супраць расавых забабонаў і заяўляў аб несумяшчальнасці расавай сегрэгацыі і дэмакратыі.
Падчас Другой сусветнай вайны Банч працаваў ва Упраўленні стратэгічных службаў у якасці аналітыка па каланіяльным пытаннях. У 1943 годзе ён перайшоў на працу ў Дзяржаўны дэпартамент. У 1946 годзе, пры садзейнічанні Генеральнага сакратара ААН Тругве Лі, ён узначаліў Савет па апецы ААН, які займаўся назіраннем за кіраваннем падапечнымі тэрыторыямі.
У перыяд з 1948 па 1949 год Банч адыграў вырашальную ролю ў урэгуляванні Араба-ізраільскага канфлікту. Першапачаткова ён з’яўляўся памочнікам Фольк Бернадота, які выконваў ролю пасярэдніка ААН на Блізкім Усходзе. Але пасля забойства Бернадота ў верасні 1948 года, вядзенне перагавораў было даручана Банчу. Яму ўдалося дамагчыся спынення агню, а пасля — і падпісання мірнага пагаднення. За ўрэгуляванне канфлікту ў 1950 годзе ён быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру, стаўшы яе першым цемнаскурым лаўрэатам[7].
Працягнуўшы працу ў ААН, у 1954 годзе ён стаў намеснікам сакратара па асаблівых палітычных даручэннях, а з 1967 года па 1971 год займаў пасаду намесніка Генеральнага сакратара. Ён быў прадстаўніком ААН у такіх гарачых кропках як Конга, Емен, Кашмір і Кіпр.
У 1963 годзе таксама быў узнагароджаны Медалём Свабоды.
Узначальваў марш за грамадзянскія правы ў 1965 годзе, арганізаваны М. Л. Кінгам.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Ральфа Банча названы парк у Нью-Ёрку насупраць Штаб-кватэры ААН [8]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
Зноскі
- ↑ Utter G. H. Bunche, Ralph J. // American Political Scientists: A Dictionary — 2 — Greenwood Publishing Group, 2002. — ISBN 978-0-313-31957-0
- ↑ Ralph Bunche // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в https://www.nobelprize.org/prizes/peace/1950/bunche/biographical/
- ↑ nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 12 кастрычніка 2018.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 1 ліпеня 2024.
- ↑ а б в Utter G. H. American Political Scientists: A Dictionary — 2 — Greenwood Publishing Group, 2002. — ISBN 978-0-313-31957-0
- ↑ Benjamin Rivlin. Ralph Johnson Bunche (англ.). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 20 снежня 2012.
- ↑ Ralph Bunche Park - Historical Sign . New York City Department of Parks & Recreation. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 14 снежня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ральф Банч — біяграфія (руск.)
- Біяграфія на Nobelprize.org (англ.)
- Dr. Martin Luther King Jr. and Dr. Ralph J. Bunche: Nobel Peace Prize Winners Whose Paths Converge Архівавана 20 лютага 2007. (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Дэтройце
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя на могілках Вудлан
- Службовыя асобы ААН
- Выпускнікі Гарварда
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША