Перайсці да зместу

Пікуй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пікуй

Пікуй — найвышэйшая вяршыня (1408,3 м) Верхавінскага Вададзельнага хрыбта і ўсёй паласы Бешчад, самы высокі геаграфічны пункт Львоўскай вобласці, размешчаная на мяжы Львоўскай і Закарпацкай абласцей.

Паверхня гары конусападобная, асіметрычная. Паўночна-заходні схіл — спадзісты, паўднёва-заходні — круты. Гара служыць водападзелам паміж басейнамі рэк Стрый і Латорыца. Схілы пакрытыя букавым лесам. Тут размешчаны заказнік дзяржаўнага значэння «Пікуй» і аднайменная турбаза ў пасёлку Беласовіца.