Пюхяярві (фінск.: Pyhäjärvi) — фінскі горад і муніцыпалітэт у Паўночнай Астработніі на поўдні ляні Оўлу. Муніцыпалітэт таксама мяжуе з правінцыямі Усходняя і Заходняя Фінляндыя. Заснаваны ў 1866 годзе і атрымаў назву па возеры Пюхяярві, на паўночным беразе якога размешчаны. У 1993 атрымаў статус горада. Праз горад праходзіць траса E 75, нацыянальная дарога 27 і чыгуначная лінія Юлівіеска — Ісалмі.