Ніжняя Германія (рымская правінцыя)
Ніжняя Германія (лац.: Germania Inferior) — правінцыя Рымскай імперыі з цэнтрам у горадзе Калонія Агрыпіны, размяшчалася на левым беразе Рэйна, на поўдзень і захад ад сучасных Нідэрландаў і цалкам утрымоўвала сучасную Бельгію і Люксембург, частку паўночна-ўсходняй Францыі і заходняй Германіі. На захадзе межавала з правінцыяй Белгіка, на поўдні — з Верхняй Германіяй, на ўсходзе — з тэрыторыяй варвараў. Асноўныя паселішчы: Кастра Ветэра і Калонія Ульпія Траяна, абодва каля Ксантэна, Неймегена (лац.: Ulpia Noviomagus Batavorum) , Утрэхта (лац.: Trajectum ad Rhenum), Тангерэна (лац.: Atuatuca Tungrorum), Турнэ (лац.: Tournai), Бона (лац.: Bona) і Кёльна (лац.: Colonia Agrippinensis).
Упершыню рымляне ўступілі на зарэйнскія тэрыторыі падчас гальскіх войн Юлія Цэзара. Легіёны Цэзара адначасова з карнай і разведвальнай мэтай пераправіліся праз Рэйн у 57 да н.э. Войскамі Цэзара былі знішчаны такія плямёны, як менапіі і эбуроны.
Першыя рымскія паселішчы ў Ніжняй Германіі з'явіліся ў 50-х гадах да н.э. Тады гэтыя землі адносіліся да правінцыі Белгіка. Статус рымскай правінцыі атрымала ў 90 годзе, пазней стала імператарскай правінцыяй.
У сувязі з пастаяннай пагрозай нашэсцяў варвараў у Ніжняй Германіі ўвесь час было размешчана некалькі легіёнаў. У прысвячэнні EX.GER.INF. (лац.: Exercitus Germania Inferior) указваюцца наступныя легіёны: легіён I «Мінервія» і легіён XXX «Ульпія Віктрыкс». Рымскі флот, які патруляваў Рэйн і Паўночнае мора, базіраваўся спачатку ў Кастра Ветэры (лац.: Castra Vetera), а затым у Калоніі Агрыпіны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Livius.org: Germania inferior Архівавана 7 чэрвеня 2020.