Перайсці да зместу

Марк Уолберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марк Уолберг
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1971(1971-06-05)[1][2][…] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Donald Edward Wahlberg[d][8]
Маці Alma Elaine Donnelly[d][8]
Жонка Rhea Durham[d]
Дзеці Brendan Wahlberg[d], Ella Wahlberg[d] і Michael Wahlberg[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, музычны прадзюсар, рэпер, тэлепрадзюсар, racist
Кірунак рэп і хіп-хоп[4][5]
Узнагароды
IMDb ID 0000242
markwahlberg.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Роберт Майкл Уолберг (англ.: Mark Robert Michael Wahlberg; нар. 5 чэрвеня 1971, Бостан, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі акцёр, музыкант, філантроп і фотамадэль. Двухразовы намінант на прэмію «Залаты глобус», двухразовы намінант на прэмію «Оскар» за ролю акцёра другога плана ў фільме «Адступнікі» і за фільм «Баец» у якасці прадзюсара.

Сусветнай славы дасягнуў як акцёр. Сыграў у сярэдзіне 1990-х гадоў у шэрагу малапрыкметных карцін. Прарывам у кар’еры стала галоўная роля ў драме «Ночы ў стылі бугі», шчодра адзначанай крытыкамі па ўсім свеце. Пазней былі работы ў паспяховых блокбастарах «Ідэальны шторм», «Планета малпаў», «Прабаванне па-італьянску», «Адступнікі», «Макс Пэйн», «Трансформеры: Эпоха знішчэння», «Трансформеры: Апошні рыцар», а таксама намінацыя на прэмію «Оскар» замацавалі за ім статут зоркі, а неардынарны выбар роляў у розных амплуа стварылі рэпутацыю галівудскага ўніверсала. З другой паловы 2000-х з поспехам займаецца кінапрадзюсаваннем. Сярод яго прац — тэлевізійныя хіты «Прыгажуны» і «Падпольная імперыя».

Першы гучны поспех атрымаў у пачатку 1990-х як рэпер Marky Mark.

  1. Bauer P. Mark Wahlberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mark Wahlberg // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119457407 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. https://www.mtv.com/artists/marky-mark/
  5. https://www.mtv.com/news/1700446/mark-wahlberg-broken-city-tupac-style/
  6. https://www.nytimes.com/movie/review?res=9C04E3DB1F3DF93BA35753C1A961958260
  7. MusicBrainzMetaBrainz Foundation, 2000.
  8. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.