Перайсці да зместу

Кадм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кадм
стар.-грэч.: Κάδμος
Пол мужчынскі пол
Бацька Агенор[1][4][…]
Маці Тэлефаса[1]
Браты і сёстры Кілік[1][2], Еўропа[d][1], Фенікс і Electra[d]
Жонка Гармонія[3]
Дзеці Палідор[d][5], Semele[d], Ino[d][1], Agave[d], Ілірый і Аўтаноя, дачка Кадма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кадм (стар.-грэч.: Κάδμος) — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, легендарны заснавальнік Фіваў у Беотыі[6][7].

Сын фінікійскага цара Агенора і Тэлефасы (ці, паводле версіі, Аргіёпы[8]), брат Еўропы, Фойніка і Кіліка. Па бацьку ўнук бога Пасейдона. Дапамог багам у час бітвы з Тыфонам[9]. Наведаў Родас, дзе прынёс ахвяру Афіне Ліндыі[10]. Арабы, якія пераправіліся з Кадмам, пасяліліся на Эўбеі[11].

Максфілд Пэрыш. Кадм (1908)

Калі Зеўс выкраў Еўропу, Агенор накіраваў сыноў на яе пошукі, наказаўшы без яе не вяртацца. Аднак Дэльфійскі аракул Апалона скажа Кадму «каб ён пра Еўропу не турбаваўся» (Апалад. III)[12], і што ён павінен ісці за каровай[13], і закласці горад там, дзе яна ўзляжа[6]. Да гэтага ён у Фракіі пахаваў сваю маці, якая адправілася з ім туды на пошукі, у Факідзе ж сустрэў карову. Затым, як і было прадказана, заснаваў у Беотыі Фівы, дзеля чаго яму прыйшлося забіць там свяшчэннага дракона бога Арэса, велізарнага змея, які ахоўваў крыніцу, што знаходзілася побач з тым месцам[6]. Паводле адной з версій, дракон разадраў спадарожнікаў Кадма, а Кадм забіў яго каменем[14][15]. Зубы пераможанай ім пачвары ён, па парадзе Афіны, пасеяў у зямлю, і з іх выраслі воіны «спарты» («пасеяныя»), якія адразу ж уступілі ў барацьбу адзін з адным, пакуль у жывых не засталіся з іх усяго пяцёра, якія сталі паплечнікамі Кадма[6][16] і родапачынальнікамі найбольш знатных фіванскіх родаў[7]. На месцы, дзе лягла карова, стаяў алтар Афіны Онгі пад адкрытым небам[17].

За смерць дракона, магчыма нават спароджанага Арэсам, нёс у таго восем гадоў службы[18]. Крыніцу, дзе быў дракон, паказвалі побач з брамай Электры ў Фівах[19]. Пасля гэтага Афіна падаравала яму царскую ўладу[20]. Зеўс жа даў яму ў жонкі Гармонію, дачку Арэса і Афрадыты[21]. Іх вяселле было першым, на якім прысутнічалі ўсе алімпійскія богі[20][22].

Хендрык Гольцыус. Кадм, які забівае дракона (паміж 1600 і 1617)

Заснаваўшы беатыйскую сталіцу — вялікі горад Фівы, ён даў яго грамадзянам законы і стварыў сваю дзяржаву; у гонар Кадма фіванскі акропаль называўся «Кадмея» (грэч. Καδμεία). Яго дзеці Іно, Семела, Агава, Палідор, Аўтаноя[23]. Кадм стаў адным з магутных кіраўнікоў Грэцыі. Вынаходнік элінскіх пісьмён[24]. Упершыню знайшоў медзь[25].

Але не толькі адно шчасце паслалі яму багі. Яго дочкі Іно і Семела загінулі на яго вачах, а ўнук Актэон паў ахвярай гневу Артэміды.

Пакінуўшы Фівы, Кадм і Гармонія адправіліся да энхелейцаў. Яны выбралі іх сваімі правадырамі ў вайне з ілірыйцамі і атрымалі перамогу. Кадм запанаваў у ілірыйцаў (энхелеяў)[26]. На старасці гадоў прыгнечаны сваім горам, Кадм пакінуў сямібрамны град Фівы і пасля доўгіх тулянняў са сваёй жонкай прыйшоў у далёкую Ілірыю. Тут ён з гаркатой выклікнуў: «Ці не караюць мяне багі за забойства таго змея? Калі за яго гібель мяне караюць багі так цяжка, ці не лепш мне самому ператварыцца ў змея!» Толькі вымавіў ён гэтыя словы, як цела яго пакрылася луской, а замест ног вырас хвост. Яго жонка Гармонія, убачыўшы ператварэнне свайго каханага мужа, пажадала таксама ператварыцца ў змяю. І яе просьбу багі выканалі.

Калі ўсё іх нашчадства загінула, Кадм і Гармонія ператварыліся ў драконаў; Зеўс (паводле Еўрыпіда, Арэс) адправіў іх на Элісійскія палі[27]; або змеі ператварыліся ў скалы ў Ілірыі[28]. Паводле Пталамея Гефестыёна, яны ператварыліся ў ільвоў[29].

Месца, дзе стаяў дом Кадма, паказвалі ў Фівах[30]. Або Кадм жыў у храме Дэметры Фесмафоры[31]. Згаданв у «Іліядзе»[32] і «Адысеі»[33]. Паводле Дэметрыя са Скепсіса, багацці Кадма паходзяць з залатых рудняў у Фракіі і на Пангеі, якія ён адкрыў[34]. Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Вакханкі» (перадаў уладу Пенфею) і яго п'есы «Кадм».

Этымалогія імя — ад фінікійскага слова «старажытны» ці «ўсход»[35]. У тэкстах лінейнага пісьма А сустракаецца асабістае імя ka-du-ma-?[36]. У 2003 годзе знойдзены ліст цара Ахіявы (гэта значыць, відаць, Мікенскай дзяржавы) цару Хатусілісу III (каля 1250 да н.э.). Ён згадвае, што яго продак Кадм выдаў сваю дачку за цара Асувы, і нейкія астравы перайшлі пад кантроль Ахіявы. Цар хетаў сцвярджаў, што астравы належаць яму[37].

Кадму грэчаская традыцыя прыпісвае вынаходства алфавіта[38]. Плывучы з Усходу ў Грэцыю, ён спыніўся на востраве Сантарын (Тэра, Фіра) і пакінуў тут некалькі сваіх спадарожнікаў. Пазней на гэты востраў прыбыў Тэрас (Фір), у гонар якога і быў названы востраў. Менавіта тут, на Тэры, і знойдзены найстаражытнейшыя (XVIII ст. да н.э.) грэчаскія пісьмёны.

У гонар Кадма названы хімічны элемент кадмій і лінія Кадмус на спадарожніку Юпітэра Еўропе.

  1. а б в г д Любкер Ф. Cadmus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 228–229.
  2. Любкер Ф. Cilix // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 286.
  3. А. Щ. Кадм // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 877–878.
  4. Любкер Ф. Agenor // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 45–46.
  5. Любкер Ф. Polydorus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1076.
  6. а б в г КАДМ
  7. а б КАДМ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 17 чэрвеня 2017.
  8. Апаладор. Міфалагічная бібліятэка. Кніга III
  9. Нон. Дзеянні Дыяніса I 508—535
  10. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 58, 3
  11. Страбон. Геаграфія X 1, 8 (стар.447)
  12. Апаладор. Міфалагічная бібліятэка. Кніга III
  13. Мусей, фр.4 Керн; Авідзій. Метамарфозы III 8-18
  14. Авідзій. Метамарфозы III 31-64; Гігін. Міфы 178
  15. КАДМ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2014. Праверана 17 чэрвеня 2017.
  16. Бочаров Николай Алексеевич. Справочник мифологии
  17. Паўсаній. Апісанне Элады IX 12, 2
  18. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 4, 2
  19. Паўсаній. Апісанне Элады IX 10, 1
  20. а б Грэйвс Р. Міфы старажытнай Грэцыі. Старэйшае пакаленне герояў. КАДМ І ГАРМОНІЯ
  21. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 23 далей; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 2, 1
  22. Кадм - Энциклопедия мифологии - Энциклопедии & Словари
  23. Гесіёд. Тэагонія 975—978
  24. Клімент. Строматы I 75, 1; Нон. Дзеянні Дыяніса XLI 382
  25. Гігін. Міфы 274
  26. Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 3
  27. Еўрыпід. Вакханкі 1330—1339; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 4; Авідзій. Метамарфозы IV 575—602; Гігін. Міфы 6
  28. Нон. Дзеянні Дыяніса XLIV 115; XLVI 366
  29. Каментарый Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.14
  30. Паўсаній. Апісанне Элады IX 12, 3
  31. Паўсаній. Апісанне Элады IX 16, 5
  32. Гамер. Іліяда V 804
  33. Гамер. Адысея V 334; XI 275
  34. Страбон. Геаграфія XIV 5, 28 (стар.680); Клімент. Строматы I 75, 8
  35. Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С.9
  36. Молчанов А. А. Социальные структуры и общественные отношения в Греции II тыс. до н. э. М., 2000. С.95
  37. Latacz J. Troy and Homer. Oxford UP. 2004. P.243, спасылка на даклад F.Starke
  38. Широков О.С. История греческого языка. М., 1983, с.18.
  • Vian, F. Les origines de Thébes: Cadmos et les Spartes. Paris, 1963.
  • Janakieva, S. Lе Mythe de Cadmos et l’aire ethnolinguistique paleobalkanique. — Thracia, 11, 1995. Studia in honorem Alexandri Fol,