Перайсці да зместу

Жаўтазель фарбавальны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жаўтазель фарбавальны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Genista tinctoria L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26708
NCBI  49825
EOL  643982
GRIN  t:17337
IPNI  496408-1
TPL  ild-8832

Жаўтазе́ль фарбавальны[3] (Genista tinctoria) — від кветкавых раслін з роду Жаўтазель (Genista) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Жаўтазель фарбавальны, жаўтазель, жаўцідла, жаўціха, жоўцічнік, хварбідла[4], заяччы гарох[5], жаўсцень, прытуліца[6], дрок, жаўціла, жаўцічнік, жаўцюха, жоўтае зелле, зелянуха, ніцлаза, прытуліца, сачавіца [7], чысцік[8], лянок[5].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Лістападны куст вышынёй да 1,5 м з моцным дравяністым карэнішчам, ад якога даходзяць прамастойныя, пруткападобныя, крыху рабрыстыя ствалы[3]. Лісце чаргаванае, дробнае, з суцэльным краем, цёмна-зялёнае зверху, святлейшае знізу, па краях і на галоўнай жылцы апушанае. Каля асновы лісця маецца пара маленькіх прылісткаў шылападобнай формы. Кветкі ярка-жоўтага колеру, з матыльковым вяночкам, на апушаных кветаносах. Суквецце — гронка. Плод — голы струк чорнага колеру і даўжынёй 15—25[3] мм.

Расліна ядавітая[3].

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Малой і Сярэдняй Азіі, амаль па ўсёй тэрыторыі Еўропы. Расце ў падлесках бярозава-хваёвых і бярозавых лясоў, на ўзлесках, схілах і прагалінах, у стэпах на пясчанай глебе. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Цвіце ў чэрвеніліпені[3]. Плады паспяваюць у жніўніверасні[3].

Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца наземныя часткі расліны ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, слабільнага і абязбольваючага сродкаў.

З кветак жаўтацезя фарбавальнага здабываюць жоўтую фарбу[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.