Дзьюла Хорн
Дзьюла Хорн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gyula Horn | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Петэр Бораш | ||||||
Пераемнік | Віктар Орбан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Петэр Варкані | ||||||
Пераемнік | Геза Есенскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 ліпеня 1932[1][2][…] |
||||||
Смерць |
19 чэрвеня 2013[1][2][…] (80 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | венг.: Horn Gyula János | ||||||
Партыя |
1)ВПТ (1954—1956) 2)ВСРП(1956—1989) 3)ВСП (з 1989) |
||||||
Адукацыя | Растоўскі фінансава-эканамічны інстытут (1954) | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзью́ла Хорн (венг.: Horn Gyula, 5 ліпеня 1932[1][2][…], Будапешт[3] — 19 чэрвеня 2013[1][2][…], Будапешт[4]) — венгерскі палітык, Прэм’ер-міністр Венгрыі ў 1994-98 гады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Растоўскі фінансава-эканамічны інстытут (сучасны Растоўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку камуністаў у складзе атрадаў pufajkás, якія дапамагалі савецкім войскам. Працаваў у міністэрстве фінансаў, міністэрстве замежных спраў, пасольствах у Балгарыі і Югаславіі. У 1985 годзе стаў намеснікам міністра замежных спраў. Ва ўрадзе Міклаша Немета быў міністрам замежных спраў; атрымаў вядомасць адкрыццём заходніх межаў ВНР для грамадзян ГДР, якія пераязджалі ў ФРГ. У 1989 годзе быў адным з заснавальнікаў Венгерскай сацыялістычнай партыі. У 1994 годзе стаў прэм’ер-міністрам пасля перамогі ВСП на парламенцкіх выбарах. Падчас яго прэм’ерства ў Венгрыі праводзіўся «план Бокраша» — праграма па барацьбе з бюджэтным дэфіцытам і павольным эканамічным прыростам. Рэалізацыя «плана Бокраша» стабілізавала эканоміку, аднак прывяла да пагаршэння эканамічнага становішча насельніцтва і да перамогі апазіцыі на выбарах 1998 года. Пасля выбараў Хорн сышоў у адстаўку і паступова адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Gyula Horn // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Brozović D., Ladan T. Gyula Horn // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119002337 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119002337 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Будапешце
- Памерлі 19 чэрвеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Кавалеры Вялікага Крыжа I ступені Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Венгрыі
- Міністры замежных спраў Венгрыі
- Члены Венгерскай сацыялістычнай партыі
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага