Перайсці да зместу

Гоцкая мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гоцкая мова
Саманазва 𐌲𐌿𐍄𐍂𐌰𐌶𐌳𐌰
Краіны
Рэгіёны Оюм, Дакія, Панонія, Рымская Далмацыя, Апенінскі паўвостраў, Нарбонская Галія, Гальская Аквітанія, Крым, Іспанія, Паўночны Каўказ,
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал. (2019)
Статус 6 мёртвая мова[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя

Мовы Еўразіі Індаеўрапейская сям'я

Германская група
Усходнегерманская падгрупа
Роднасныя мовы: Крымска-гоцкая
індаеўрапейскія мовы
германскія мовы
Усходнегерманскія мовы
Гоцкая мова
Пісьменнасць гоцкае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 гот 154
ISO 639-1
ISO 639-2 got
ISO 639-3 got
Atlas of the World’s Languages in Danger 358
Linguasphere 52-ADA
LINGUIST List got
IETF got
Glottolog goth1244
Вікіпедыя на гэтай мове

Гоцкая мова — адна са старажытных германскіх моў (усходнегерманская падгруппа). Вядома пераважна па пісьмовых помніках IV ст. (перыяд пасялення готаў у Прычарнамор'і). Найбольш значны — пераклад Бібліі (прыпісваецца вестгоцкаму епіскапу Ульфіле), што дайшоў да нашага часу ў остгоцкіх рукапісах VVI стагоддзяў. Лічыцца, што Ульфіла стварыў і само гоцкае пісьмо, заснаванае на грэчаскім і лацінскім алфавітах, а таксама на рунічным пісьме.

Гоцкая мова захавала большую блізкасць да прагерманскай мовы, таму яна адыгравае значную ролю ў параўнальнай граматыцы германскіх моў.

Вылучаюць 2 блізкія дыялекты гоцкай мовы — остгоцкі і вестгоцкі.

У Крыме пэўны час захоўвалася т.зв. крымска-гоцкая мова (вядома 68 слоў, запісаных фламандцам А. Г. Дэ Бусбекам у XVI ст.), якая паходзіла ад остгоцкага дыялекту гоцкай мовы.

Зноскі

  1. https://www.unesco.org/languages-atlas/ Праверана 6 кастрычніка 2019.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 375. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.