Генры Лангфела
Генры Уодсварт Лангфела | |
---|---|
Henry Wadsworth Longfellow | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 лютага 1807[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1882[1][3][…] (75 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Stephen Longfellow[d][4] |
Маці | Zilpah Wadsworth[d][4] |
Жонка | Fanny Appleton Longfellow[d] і Mary Storer Potter Longfellow[d] |
Дзеці | Alice Mary Longfellow[d], Ernest Wadsworth Longfellow[d], Edith Longfellow[d], Frances Longfellow[d], Charles Appleton Longfellow[d] і Annie Longfellow Thorp[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | Паэт |
Кірунак | Рамантызм |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генры Уодсуарт Лангфела (англ.: Henry Wadsworth Longfellow; 27 лютага 1807, Портленд, штат Мэн, ЗША — 24 сакавіка 1882) — амерыканскі паэт і празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Боўдайнскі каледж (1825), вышэйшую адукацыю атрымаў у Еўропе (1826—1829). У 1836—1854 гг. прафесар літаратуры Гарвардскага ўніверсітэта . Замежны член Пецярбургскай АН (з 1872 года).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1820 года. Аўтар рамантычных паэтычных зборнікаў «Галасы ночы» (1839), «Вершы пра рабства» (1842), «Пералётныя птушкі» (1858), паэм «Эванджэліна» (1847), «Сватанне Майлза Стэндыша» (1858), раманаў «Гіперыён» (1839), «Кавана» (1849), кнігі нарысаў «За акіянам» (1835) і інш. Сусветную вядомасць прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай. Пераклаў «Боскую камедыю» Дантэ, склаў і пераклаў зборнік «Паэты і паэзія Еўропы» (1846), анталогію «Вершы пра мясцовасці» (т. 1-31, 1876—1879).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- «Ручаінка і вал» / Перакл. Ю. Жалезкі // Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000;
- «Спеў аб Гаяваце» / Перакл. А. Куляшова
Асобныя творы пераклалі Ю. Гаўрук і А. Мардвілка.
Зноскі
- ↑ а б Henry Wadsworth Longfellow // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20170323071722/https://jeugdliteratuur.org/auteurs/henry-wadsworth-longfellow
- ↑ Henry Wadsworth Longfellow // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kindred Britain
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генры Лангфела
- Генры Лангфела Пісня про Гайавату ораторія у перекладі Оксани Соловей (укр.)
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1807 годзе
- Нарадзіліся ў Портлендзе (Мэн)
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 1882 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс)
- Пахаваныя на могілках Маўнт-Оберн
- Выпускнікі Боўдын-каледжа
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты ЗША
- Англамоўныя паэты
- Асобы на марках
- Пісьменнікі ЗША
- Паэты XIX стагоддзя