Вікіпедыя:Гаджэты/Вікіфікатар
«Вікіфіка́тар» — гэта адмысловы сцэнарый JavaScript, яго код знаходзіцца на старонцы MediaWiki:Gadget-wikificator.js, які апрацоўвае вылучаны тэкст у акне рэдагавання артыкула згодна пэўным правілам вікіразметкі і беларускай тыпаграфікі.
Каб скарыстацца Вікіфікатарам, трэба націснуць кнопку Вікіфікатара на панэлі рэдагавання, як паказана на здымку:
Калі ў акне рэдагавання нічога не вылучана, Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст.
Паведамленні пра памылкі і пажаданні па паляпшэнні варта дадаваць на старонку Размовы пра Вікіпедыю:Гаджэты/Вікіфікатар
Апісанне работы
[правіць зыходнік]Тэкст, які не апрацоўваецца
[правіць зыходнік]У самым пачатку з апрацоўкі выключаюцца:
- тэкст унутры тэгаў
<nowiki>
,<pre>
,<source>
,<code>
,<tt>
,<math>
,<gallery>
- радкі, якія пачынаюцца з прагалу (нефарматаваны тэкст)
{{шаблоны}}
https://знешнія спасылкі
[[унутраныя спасылкі]]
<любыя тэгі>
="атрыбуты табліц"
Замены
[правіць зыходнік]Для спрашчэння пераносу артыкулаў выконваюцца замены:
[[category
→[[Катэгорыя
[[:category
→[[:Катэгорыя
Пэўныя HTML-тэгі замяняюцца на аналагі вікіразметкі:
<b>тэкст</b>
і<strong>тэкст</strong>
→'''тэкст'''
<i>тэкст</i>
і<em>тэкст</em>
→''тэкст''
<hr>
→----
Пэўныя HTML-сутнасці і словы замяняюцца на знакі Юнікоду:
Замяняюцца | На знак |
---|---|
(c) (кірылічнае) (с) (лацінскае) © |
© |
(r) ® |
® |
™ (тм) ™ |
™ |
(p) (лацінскае) § |
§ |
€ | € |
¥ | ¥ |
£ | £ |
± ± |
± |
≈ | ≈ |
… … … |
… |
Замяняюцца | На знак |
---|---|
° | ° |
" « » „ “ „ “ ” << >> [1] |
" |
² ² <sup>2</sup> [2] |
² |
³ ³ <sup>3</sup> [2] |
³ |
Заўвагі: |
Адзіночны машынапісны апостраф '
у межах словаў замяняецца на правільны апостраф ’
.
Злучок, мінус і працяжнік
[правіць зыходнік]Вікіфікатар замяняе на мінус (−):
- Злучок, за якім ідзе лічба, і якому папярэднічае прагал;
- Злучок, за якім ідзе лічба, і якому папярэднічае паслядоўнасць «sup>» альбо «sub>».
Пасля апрацоўкі мінусаў Вікіфікатар замяняе на доўгі працяжнік (—):
- Кароткі працяжнік (-);
- Злучок, паабапал якога стаяць прагалы ( —);
- Злучок у пачатку радка (простая мова);
- Злучок, паабапал якога з кожнага боку стаяць тры ці чатыры лічбы (1985—1991);
- Злучок, паабапал якога стаяць рымскія лічбы (VII—IX);
- Падвойны злучок ( —), паабапал якога стаяць прагалы альбо лічбы (1941—1945);
Звярніце ўвагу, што злучок, паабапал якога проста стаяць лікі, не апрацоўваецца Вікіфікатарам. Гэта зроблена адмыслова, каб пазбегнуць шматзначнасці: «Калі Васю было недзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік], ён меркаваў, што іншыя дзеці ў ягоным узроставым перыядзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік] не здолеюць зразумець, што 3−4=−1 [патрэбныя мінусы]».
Двукоссі
[правіць зыходнік]Вікіфікатар спачатку ператварае ўсе расстаўленыя двукоссі (« » “ ”„
) у звычайныя ("
), а пасля зноў іх расстаўляе, але ўжо паводле правілаў набора беларускага тэксту: «звычайныя» двукоссі ператвараюцца ў «двукоссі-елачкі», а двукоссі ўнутры двукоссяў — у «двукоссі-лапкі».
Апрацоўка прагалаў
[правіць зыходнік]Выдаляюцца лішнія прагалы:
- у канцы радкоў
- некалькі запар (замяняюцца адным)
- перад коскай: «слова, слова» → «слова, слова»
- перад кропкай з коскай: «слова; слова» → «слова; слова»
- пасля пачатковай круглай дужкі і перад канцавой: «бегемот (гіпапатам)» → «бегемот (гіпапатам)»
- у дыяпазонах гадоў і стагоддзяў: «1988 — 1995» → «1988—1995»
Дадаюцца прапушчаныя прагалы:
- пасля кропкі ў канцы сказу: «слова. Слова» → «слова. Слова»
- пасля коскі: «слова, слова» → «слова, слова»
Для падвышэння чытэльнасці вікіразметкі таксама дадаюцца прапушчаныя прагалы пасля знакаў *
#
:
і іх камбінацый у пачатку радка, паабапал загалоўкаў (==А==
→ == А ==
), і дадаецца адсутны пусты радок перад загалоўкам.
Устаўка непарыўных прагалаў
[правіць зыходнік]Непарыўны юнікодавы прагал \x00A0
аналагічны сутнасці
, але выглядае як звычайны прагал. Як вынік гэтага — артыкул зручней рэдагаваць.
Асноўная праблема з непарыўнымі прагаламі палягае ў браўзеры Firefox вэрсій 1.х і 2.х пры рэдагаванні тэксту аўтаматычна замяняе непарыўныя прагалы на звычайныя (гл. m:Firefox bugs affecting MediaWiki#Fixed bugs, not yet released). Гэта праблема вырашаная ў тэставых версіях Firefox 3 [1].
У выніку дадавання непарыўных прагалаў Вікіфікатарам і наступнае выдаленне іх пры рэдагаванні ў Firefox вядзе да таго, што ў абодвух выпадках атрымліваюцца вельмі вялікія адрозненні ў зменах.
Як вынік гэтага, Вікіфікатар выкарыстоўвае нябачны непарыўны прагал толькі ў цотных прасторах назваў, апроч прасторы назваў «Вікіпедыя:» (то бок толькі ў тых прасторах, дзе не вядуцца абмеркаванні).
Непарыўны прагал ставіцца:
- пасьля бачнага знаку перад працяжнікам, каб наступны радок не пачынаўся з працяжніка
- у кірылічных ініцыялах, напрыклад «І. Д. Луцэвіч» → «І. Д. Луцэвіч»
Апрацоўка скарачэнняў
[правіць зыходнік]- Вікіфікатар замяняе непарыўным юнікодавым прагалам U+00A0 прапушчаныя звычайныя прагалы ў скарачэннях «і г.д.», «і да т.п.», «г.зв.», «н.э.».
- Непарыўным прагалам замяняецца альбо дапаўняецца пры адсутнасці прагал пасля лічбаў перад пазначэннямі адзінак велічынь «м», «мм», «см», «дм», «км», «г», «кг», «мг», «с», а таксама перад скарачэннямі «тыс.», «млн», «млрд», «трлн». Скарачэнне «тыс» дапаўняецца кропкай. Для астатніх кропка прыбіраецца ў тых выпадках, калі скарачэнне відавочна не прыпадае на канец сказу.
- Непарыўным прагалам замяняецца прагал пасля лічбаў у скарачэннях «г.», «гг.», «ст.», «стст.».
- Скарачэнні «у т.л.», «т.б.» разгортваюцца ў поўныя.
Градусы
[правіць зыходнік]Вікіфікатар расстаўляе прапушчаныя знакі градуса, напрыклад:
+4 C
→+4 °C
-20 F
→−20 °F
Пры гэтым перад знакам градусу ставіцца непарыўны прабел.
Паведамленне Вікіфікатара
[правіць зыходнік]Паведамленне Вікіфікатара паказваюцца на англійскай мове з-за магчымых праблемаў адлюстравання кірыліцы ў дыялогавых вокнаў старых браўзераў.
Wikificator cannot work in your browser
[правіць зыходнік](У вашым браўзеры Вікіфікатар працаваць ня можа).
Азначае, што ваш браўзер не падтрымлівае на дастатковым узроўні рэгулярныя выразы. Выкарыстоўвайце іншы браўзер.
Wikificator will process ALL text on this page. Continue?
[правіць зыходнік](Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст. Працягнуць?).
Азначае, што рэалізацыя «JavaScript» у вашым браўзеры не дазваляе апрацаваць толькі вылучаны фрагмент. Націсніце «OK», каб дазволіць Вікіфікатару апрацаваць увесь тэкст.
Wikifikator doesn’t work on discussion pages
[правіць зыходнік](Вікіфікатар не апрацоўвае старонкі размоў).
- Заўвагі
- вы можаце спакойна вылучыць і апрацаваць сваю рэпліку альбо нават сваю папярэднюю рэпліку
- у выпадку вострай неабходнасці апрацаваць усю дыскусію можна перайсці да рэдагавання, напрыклад, сваёй асабістай старонкі, скапіяваць тэкст туды, націснуць кнопку Вікіфікатара, а затым перанесці назад.
Сумяшчальнасць
[правіць зыходнік]Калі вы выкарыстоўваеце браўзер, якога няма ў спісе, то, калі ласка, пратэстуйце ў ім работу Вікіфікатара і дадайце яго ў спіс.
Браўзеры, у якіх Вікіфікатар працуе
[правіць зыходнік]- У браўзерах, вылучаных курсівам, не падтрымліваецца апрацоўка вылучэння.
- Firefox 1.x, Firefox 2.x, Iceweasel/Firefox 3.x (уключна з Flock 1.x, 2.x)
- Galeon 1.2.x, Galeon 1.3.x
- Internet Explorer 5.5, 6.x, 7.x (уключна з Maxthon 1.x)
- Konqueror 3.1.x, 3.2.x, 3.3.x, 3.4.x, 3.5.x
- Mozilla 1.0, 1.2.x, Mozilla 1.7.x
- Netscape 7.x
- Opera 7.x, Opera 8.x, Opera 9.x
- SkipStone 0.8.x
- Safari 3 (пад Windows і Mac OS)
- SeaMonkey 1.1.9
Браўзеры, у якіх Вікіфікатар не працуе
[правіць зыходнік]- Arachne 1.70
- Internet Explorer 3.x, 4.x
- MATLAB HelpBrowser 6.x
- Netscape 3.x, 4.x
- Opera 4.x
Вядомыя праблемы
[правіць зыходнік]"Укладзеныя «двукоссі»"
правільна апрацоўваюцца толькі пасля прагалу альбо ў пачатку радка.
Калі Вікіфікатар псуе тэкст
[правіць зыходнік]Пры памылках у апрацоўцы тэксту варта паведаміць пра гэта на старонцы размоў. Не забудзьцеся пазначыць канкрэтны пачатковы тэкст, тое, у што ён ператвараецца, якім насамрэч мусіць быць вынік, а таксама назву і версію свайго браўзера.
Калі мае месца рэдкае выключэнне з правілаў апрацоўкі Вікіфікатара, якое немагчыма альбо вельмі складана выправіць (напрыклад, цытата аўтарскага тэксту), варта ўзяць праблемны кавалак тэксту ў тэгі <nowiki></nowiki>
, каб Вікіфікатар яго не апрацоўваў. Пры гэтым для наступных рэдактараў артыкула можна побач у каментарах пазначыць <!-- для абароны ад Вікіфікатара -->
.
Тэхнічныя заўвагі
[правіць зыходнік]Скрыпт Вікіфікатара знаходзіцца ў прасторы назваў «MediaWiki:», таму толькі адміністратары праекту могуць змяніць скрыпт Вікіфікатара на старонцы MediaWiki:Gadget-wikificator.js.
Усе пажаданні па паляпшэнні Вікіфікатара, а таксама паведамленні пра знойдзеныя ў ім памылкі пакідайце, калі ласка, на старонцы размоў.