Віктар I (Папа Рымскі)
Выгляд
Віктар I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Victor I | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алеўтэр, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Zephyrinus[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | клірык | ||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць |
28 ліпеня 199 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар I (лац.: Victor) (? — 199) — біскуп Рыма з 189 па 199.
Нарадзіўся ў Паўночнай Афрыцы, служыў архідыяканам. Пасля абрання актыўна ўдзельнічаў у спрэчцы аб часе святкавання Вялікадня. У 196 гозе склікаў у Рыме сабор, на якім быў замацаваны заходні звычай святкавання Вялікадня — у нядзелю, якая ідзе за Страсной пятніцай. Хрысціянскія цэрквы ў Малой Азіі не прынялі гэтых новаўвядзенняў, за што былі адлучаны біскупам Віктарам ад царквы. Гэты крок выклікаў да яго апазіцыю ў заходніх біскупствах, і ў выніку біскуп Віктар вымушаны быў зняць сваё адлучэнне.
Пераклаў богаслужэнне ў Рыме з грэчаскай на лацінскую мову. Пазней быў кананізаваны.