Валасы
Валасы — складовая частка ахоўнага покрыва, галоўным чынам, у млекакормячых, філагенетычна з’яўляюцца вытворнымі эпідэрмісу скурных пакроваў. У жывёл густы валасяны полаг называецца мехам або поўсцю. Так званыя «валасінкі» (трыхомы) таксама сустракаюцца на розных органах раслін.
Рост чалавечых валасоў
[правіць | правіць зыходнік]Валасы растуць паўсюль на паверхні цела, апроч слізістых абалонак і скуры на далонях, падэшвах і вуснах.
Рост валасоў трымаецца пэўнага цыклу з трыма асобнымі і адначасовымі фазамі — анагена, катагена і целагена; усе тры адбываюцца адначасова па ўсім целе. Кожная з фаз мае пэўныя характарыстыкі, якія вызначаюць даўжыню валасоў.[1]
На целе ёсць розныя тыпы валасоў, у тым ліку пушковыя і андрагенныя валасы, кожны з якіх мае свой тып клеткавай пабудовы. Розная структура надае валасам унікальныя характарыстыкі, якія служаць пэўным мэтам, галоўным чынам, для захавання цяпла і абароны.[2]
Фактары ўплыву на рост валасоў
[правіць | правіць зыходнік]Валасы растуць вельмі хутка. З большай хуткасцю ў чалавечым арганізме дзеляцца толькі клеткі касцявога мозга. Хуткасць росту валасоў, а таксама іх структуру і схільнасць да выпадзення вызначае генетыка. Гэта нельга змяніць, але на гэта можна паўплываць, калі ўлічыць вонкавыя і ўнутраныя фактары.
Вонкавае ўздзеянне маюць:
- няслушны дамашні догляд — агрэсіўная касметыка, мыццё галавы жорсткай або гарачай вадой шкодзяць валасам;
- розныя экзагенныя фактары — рэгулярнае перасушванне валасоў фенам і выпрамнікам, залішняя інсаляцыя, уздзеянне ветру і холаду;
- ужыванне тугіх гумак — яны пашкоджваюць структуру воласа, прычыняецца заломам, парушае кровазварот скуры галавы;[3]
- сезоннасць — вясной і восенню рост валасоў актывізуецца.
У мужчын рызыка празмернага выпадзення валасоў у 3 разы вышэй за жанчын. Гэта звязана з асаблівасцю працы гармонаў і тлушчавых залоз.[4]
Зноскі
- ↑ Textbook of Clinical Pediatrics . books.google.com. Праверана 23 жніўня 2022.
- ↑ The Hair Follicle as a Dynamic Miniorgan . linkinghub.elsevier.com. Праверана 23 жніўня 2022.
- ↑ Grow your hair faster . ororahair.com. Праверана 23 жніўня 2022.
- ↑ Hair loss . web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 23 жніўня 2022.