Перайсці да зместу

Бургтэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бургтэатр
ням.: K.K. Hof- und Nationaltheater[1]
Заснаваны 14 сакавіка 1741
Краіна
Размяшчэнне
Будынак
Адрас Universitätsring 2[2]
Кіраўніцтва
Мастацкі кіраўнік Маціас Хартман
Сайт burgtheater.at
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бургтэатр (Burgtheater) — прыдворны тэатр у венскім Хофбурге. Заснаваны ў 1741 годзе ўказам імператрыцы Марыі Тэрэзіі. На працягу XVIII і XIX стст. быў адным з найбольш прэстыжных тэатраў германамоўнага свету. Тут былі дадзены прэм'еры моцартаўскіх опер «Выкраданне з сераля» (1782), «Жаніцьба Фігаро» (1786) і «Так паступаюць усе» (1790). У кастрычніку 1888 г. тэатр быў пераведзены ў новы будынак на Рынгштрасэ.

У пачатку XX стагоддзя ў тэатры граў адзін з найбуйнейшых акцёраў Еўропы Ё. Кайнц. На асноўнай сцэне тэатра ішоў класічны рэпертуар, а сучасныя аўтары ставіліся пераважна на сцэне філіяла, у «Акадэмітэатры» (Akademietheater). Пасля таго як будынак тэатра быў знішчаны бамбардзіроўкамі саюзнікаў у 1945 г., тэатр размяшчаўся ў былым вар'етэ «Ронахер». Будынак быў адноўлены ў 1953—55 гг.

Дзякуючы актыўнай дзейнасці Клаўса Пеймана, які ўзначальваў тэатр з 1986 па 1999 год, Бургтэатр выйшаў у лік вядучых еўрапейскіх тэатраў. У ім праходзілі прэм'еры новых п'ес Т. Бернхард, Э. Елінэк, П. Хандке, Петэра Турыні.

У розныя гады у тэатры працавалі акцёры: Ш. Вольтэр, М. Дэўрыент, Г. Рэймерс, А. Хэйнэ, Р. Аслан, Э. Бальзер, М. Эйс, X. Блейбтрэй, О. Трэслер, Э. Вальгемут, Р. Альбах-Реці, В. Краўс (1930-40-я гг.); А. Скода, П. Веселі, А. Хербігер, А. Шмід, К. Гольд, К. Дорш, А. Геснер, Герман Ціміг, В. Кова (каля 1960); К. М. Брандаўэр, Б. Ганц, Ульрых Тукур, Сюзан Лотар (2000-я гг.)

  1. European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.
  2. а б в Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  3. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.