Барыбал, або чорны мядзведзь (Ursus americanus) — млекакормячае сямейства мядзведзяў. Часам яго вылучаюць у асобны род Euarctos.
Гэта самы звычайны паўночнаамерыканскі мядзведзь, распаўсюджаны ад поўначы Аляскі (Нацыянальны парк Дэна) і Канады да цэнтральнай Мексікі (штаты Наярыт і Тамауліпас) і ад Атлантычнага да Ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Сустракаецца ў 39 з 50 штатаў ЗША і ва ўсіх канадскіх правінцыях.
Налічваюць 16 падвідаў барыбала. Сярод іх — кермод і глечарны мядзведзь.