Перайсці да зместу

Арктычнае паветра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перламутравыя воблакі ў арктычным паветры

Арктычнае паветра — тып паветра, якое сфарміравалася  (гал.) ў Арктычным рэгіёне.

Характарызуецца нізкімі тэмпературамі (да -55 ... -60°С), малой колькасцю вільгаці і значнай празрыстасцю. Пранікае далёка на поўдзень (да Сярэдняй Азіі, Міжземнамор'я і паўднёвых раёнаў ЗША) і прыносіць рэзкія пахаладанні ў любую пару года.

Адрозніваюць марское арктычнае паветра, што ў Еўропу прыходзіць праз незамярзаючыя Нарвежскае мора і частку Баранцава мора, і кантынентальнае , якое праходзіць над Карскім морам і ўсходняй часткай Баранцава мора.

Арктычнае паветра ў атмасферы над Беларуссю ў сярэднім 40-70 сутак за год, з ім звязаны веснавыя і асеннія замаразкі.

Рух і ўплыў паветра

[правіць | правіць зыходнік]

Мяжой арктычнага паветра з палярным паветрам  (гал.) з’яўляецца арктычны фронт. Калі паветра доўга падарожнічае па моры, узнікае марское арктычнае паветра. Паветра на шляху праграваецца і набірае вільгаць. Паветра, якое ў значнай ступені паступае з сушы, называецца кантынентальным арктычным. Пры паступленні арктычнага паветра верагоднасць кароткачасовых ападкаў невялікая, а надвор’е часта дрэннае, сухое і яснае. І арктычнае, і кантынентальнае палярнае паветра ўзімку прыносяць моцныя снежныя буры  (гал.), якія ў Беларусі называюць завеямі ці завірухамі. У гэтым тыпе паветра можна назіраць перламутравыя воблакі.

Зноскі

  • Краснабаеў Б. С. Арктычнае паветра // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 116.
  • Ham, C. J. van der; Korevaar, C. G.; Moens, W. D.; Stijnman, P. C. (1998): Meteorologie en Oceanografie voor de zeevaart, De Boer Maritiem.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.