Апоўзень
Апоўзень | |
---|---|
Спрыяльным фактарам з’яўляецца | абязлесенне |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апоўзень — слізгальнае зрушэнне ўніз па ўхіле пад дзеяннем сіл цяжару мас грунта, якія фармуюць схілы ўзгоркаў, гор, рачныя, азёрныя і марскія тэрасы. Асноўнымі марфалагічнымі элементамі апоўзня з'яўляюцца:
- Цела апоўзня – горных парод, якая спаўзае і захавала сваю маналітнасць ці распалая на асобныя часткі.
- Вяршыня апоўзня – верхні край масы, якая спаўзла, што мае часцей за ўсё выпуклы абрыс.
- Паверхня слізгацення – паверхня, па якой адбываецца перасоўванне апоўзня.
- Базіс апаўзання – ніжэйшая кропка руху апоўзня. Часцей за ўсё гэта падошва схілу, узровень дна ракі, паверхня водатрывалага гарызонту. У моры базіс спаўзання можа быць далёка ад берага, на глыбіні, гэта ўзровень дна, але рэальнае пасоўванне абмяжоўваецца абразіяй мора.
- Сценка адрыву — верхняе выйсце паверхні слізгацення на паверхню зямлі. Па форме яна альбо паралельная схілу, альбо мае дугападобную форму, а ўхіл сценак 45° і больш.
Апоўзні ўяўляюць сабою адзін з экзагенных схілавых працэсаў.
Аплывіна — ссоўванне (аплыванне) уніз па схіле слоя глебы або рыхлых парод ад пераўвільгатнення. Паходжаннем аплывіны блізкія да апозняў, толькі меншых памераў (шырыня некалькі метраў, глыбіня да 1 м). Фарміруюцца ва ўмовах празмернага ўвільгатнення пры насычэнні глебаў і грунтоў талымі, дажджавымі або грунтавымі водамі да гразепадобнага стану. Трапляюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты, на незадзернаваных насыпах. У Беларусі пашыраны на лёсападобных пародах схілаў Мінскага, Навагрудскага і Аршанскага ўзвышшаў.[1]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфічныя паняцці i тэрміны: Энцыклапед. слоўнік. — Мн., 1999.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).