Аншлюс Аўстрыі
Аншлюс (ням.: Anschluss, Anschluß ⓘ — далучэнне, саюз) — ідэя аб’яднання Аўстрыі з Германіяй і канкрэтна — анэксія Аўстрыі Германіяй 12 — 13 сакавіка 1938. Незалежнасць Аўстрыі была адноўленая ў красавіку 1945, пасля яе заняцця саюзнымі войскамі падчас Другой сусветнай вайны, і ўзаконеная Дзяржаўнай дамовай 1955, якая забараняла аншлюс. У пераносным значэнні тэрмін «аншлюс», праз сваю сувязь з гісторыяй нацызму, ужываецца ў негатыўным сэнсе як сінонім паняцця анексія.
Падзея вядомая ў гісторыі таксама пад назвамі анексія Аўстрыі Германіяй, з’яднанне Аўстрыі з Германіяй або аншлюс Аўстрыі. На працягу пэўнага часу аўстрыйскія прыхільнікі Гітлера з Аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі ставілі перад урадам сваёй краіны пытанне аб далучэння Аўстрыі да Германіі. На 13 сакавіка 1938 г. быў запланаваны рэферэндум па гэтаму пытанню, але нацыяналісты зрабілі дзяржаўны пераварот і перадалі ўсю ўладу ў краіне Германіі. 12 сакавіка войскі Вермахта ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі. 13 сакавіка таго ж года было аб’яўлена аб аншлюсе альбо з’яднанні Аўстрыі з Германіяй.
Аднак было вырашана правесці рэферэндум па пытанню падтрымкі аншлюсу насельніцтвам Аўстрыі. 10 красавіка 1938 г. большасць аўстрыйскіх грамадзян станоўча адказалі на пытанне «Ці згаджаецеся Вы са з’яднаннем Аўстрыі і германскага Рэйха, якое адбылося 13 сакавіка 1938 г. і ці падтрымліваеце Вы сваім голасам нашага лідара Адольфа Гітлера». Але легітымнасць рэферэндуму выклікае сумненні паколькі некалькі соцень тысяч аўстрыйцаў, у асноўным, яўрэйскага паходжання, былі пазбаўлены права голасу.[1] Да тых, хто меў права голасу і не хадзіў на рэферэндум, нярэдка прыходзілі дадому некалькі разоў і настойліва запрашалі прыняць у ім удзел.[2]
Прымусовы характар далучэння Аўстрыі да Германіі стаў падставай для дэкларацыі па Аўстрыі краін антыгітлераўскай кааліцыі, падпісанай у Маскве ў кастрычніку 1943 г. Згода гэтай дэкларацыі Аўстрыя аб’яўлялася першай ахвярай гітлераўскай агрэсіі, яе народ заклікаўся да барацьбы за незалежнасць, а аншлюс быў аб’яўлены скасаваным.[1] У 1955 г. Аўстрыя аднавіла свой суверэнітэт пасля 10 год кантролю з боку краін антыгітлераўскай кааліцыі.
Зноскі
- ↑ Die propagandistische Vorbereitung der Volksabstimmung. Dokumentationsarchiv des österreichischen Widerstandes, Wien 1988, S. 495—526.
- ↑ Jehovah’s Witnesses Yearbook 1989, p. 100
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аншлюс Аўстрыі
- History of unification of Austria and Germany on March 12, 1938 Архівавана 3 ліпеня 2011.