Перайсці да зместу

Алека Хаманд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алека Хаманд
дацк.: Aleqa Hammond
5-ы Прэм'ер-міністр Грэнландыі
5 красавіка 2013 — 30 верасня 2014
Папярэднік Kuupik Kleist[d]
Пераемнік Кім Кільсэн

Нараджэнне 23 верасня 1965(1965-09-23)[1] (59 гадоў)
Веравызнанне Новаапостальская царква
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алека Хаманд (грэнл.: Aleqa Hammond, нар. 23 верасня 1965, Нарсак, Грэнландыя, Данія) — грэнландскі палітык, лідар сацыял-дэмакратычнай партыі Наперад (з 2009 года па 2014 год), першая жанчына-прэм'ер-міністр Грэнландыі (2013—2014).

Алека Хаманд нарадзілася 23 верасня 1965 года ў горадзе Нарсак, вырасла ў горадзе Уманак. Яе бацька Піітаарак Ёхансан загінуў на паляванні, праваліўшыся пад лёд, калі Хаманд было 7 гадоў. Вучылася ў Нунавуцкім арктычным каледжы ў 1989—1991 гадах і ў Грэнландскім універсітэце (Нук) у 1991—1993 гадах. З 1993 па 2005 гады працавала ў турыстычнай індустрыі Грэнландыі на розных пасадах.

Упершыню была абрана ў Парламент Грэнландыі ў лістападзе 2005 года, і была прызначаная міністрам сям'і і юстыцыі Грэнландыі. У 2007 годзе стала міністрам фінансаў і замежных спраў Грэнландыі, але ў 2008 годзе выйшла ў адстаўку ў знак пратэсту супраць бюджэтнага дэфіцыту ўрада.

Пасля паражэння партыі Наперад на выбарах 2009 года замяніла Ханса Энаксена на пасадзе кіраўніка партыі. У сакавіку 2013 года яе партыя перамагла на выбарах, атрымаўшы 14 з 31 месца парламента і Алека Хаманда стала першай жанчынай прэм'ер-міністрам Грэнландыі.

1 кастрычніка 2014 года падала ў адстаўку ў сувязі са скандалам па выдатках. Яе пераемнікам на пасадзе прэм'ер-міністра і лідэра партыі стаў Кім Кільсэн. У 2015 годзе на дацкіх парламенцкіх выбарах была абрана дэпутатам Фолькетынгу.

Зноскі

  1. Aleqa Hammond // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.