Адліга
Выгляд
Адліѓа — павышэнне тэмпературы атмасферы да дадатных значэнняў узімку ці напачатку вясны ва ўмераных і высокіх шыротах Зямлі. Прыводзіць да поўнага ці частковага раставання снежнага і лядовага покрыва. Адбываецца з-за прыходу цёплых паветраных мас з іншых раёнаў, суправаджаецца пахмурным імглістым надвор'ем. Пры паніжэнні тэмпературы пасля адлігі ўтвараецца галалёдзіца.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9. — С. 15.