Абель (кароль Даніі)
Абель | ||||
---|---|---|---|---|
дацк.: Abel | ||||
| ||||
| ||||
|
||||
Папярэднік | Эрых IV | |||
Пераемнік | Крыстафер I | |||
|
||||
Нараджэнне | 1218[1][2][…] | |||
Смерць |
29 чэрвеня 1252[2][3] |
|||
Род | Эстрыдсены | |||
Бацька | Вальдэмар II Пераможца | |||
Маці | Берэнгарыя Партугальская[d] | |||
Жонка | Мехтхільда Гольштэйнская[d][4] | |||
Дзеці | Вальдэмар III[d][5], Сафія Дацкая[d][5], Эрык I[d][5] і Абель[d] | |||
Веравызнанне | хрысціянства | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абель (дацк.: Abel; 1218 — 29 чэрвеня 1252) — кароль Даніі з 1250 года. Герцаг Шлезвіга з 1232 года. Сын дацкага караля Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай. Брат дацкіх каралёў Эрыка IV і Крыстафера I.
Абель быў каранаваны 1 лістапада 1250 года пасля смерці свайго брата Эрыка IV. Эрык IV быў, відаць, забіты людзьмі Абеля. Абель канфліктаваў з братам, аспрэчваючы права на трон. Хоць Абель разам з 24 дваранамі даў т.з. «клятву двух тузінаў» (дацк.: dobbelt tylvter-ed), што не ўдзельнічаў у забойстве, меркаванне, што Эрык быў забіты па загадзе Абеля, да гэтага часу шырока распаўсюджана.
Абель і яго жонка Мехцільда Гольштэйнская (дацк.: Mechtilde af Holsten) кіравалі ў Даніі палтара года. Ён быў забіты ў бітве 29 чэрвеня 1252 года падчас карнай экспедыцыі ў Паўночную Фрысландыю. Яго сын Вальдэмар быў захоплены архібіскупам Кёльна для атрымання выкупу, таму каралём Даніі стаў малодшы брат Абеля Крыстафер I (які быў каранаваны на Ражство 1252 года). Каралева-ўдава Мехцільда ў 1261 годзе ажаніла з ярлам Біргерам.
Нашчадкі Абеля кіравалі ў паўднёвай Ютландыі да 1375 года, часта сумесна са сваімі гольштэйнскімі сваякамі. Яны стваралі пастаянную праблему для дацкіх каралёў з-за сепаратысцкіх памкненняў.
Зноскі
- ↑ Abel // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Abel Valdemarsson, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Abel // Dansk Biografisk Lexikon
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage