Імперскія клейноды
Выгляд
Імперскія клейноды (ням.: Reichskleinodien) — атрыбуты імператарскай улады кіраўнікоў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Найважнейшыя з іх — імперская карона, Кап'ё Лёсу і імперскі меч. У наш час гэтыя і іншыя артэфакты захоўваюцца ў скарбніцы Гофбургскага замка і падзяляюцца на дзве часткі: «Нюрнбергскія клейноды», якія захоўваліся з 1424 па 1796 у Нюрнбергу, і «Ахенскія клейноды», якія захоўваліся ў Ахене да 1794 г.
Пералік імперскіх клейнодаў
[правіць | правіць зыходнік]Ахенскія клейноды | Верагоднае месца і час вырабу |
---|---|
Імперскае (ці Каранацыйнае) Евангелле (ням.: Reichsevangeliar) | Ахен, канец VIII стагоддзя |
Кашэль Святога Стэфана (ням.: Stephansbursa) | каралінгскі, 1-я траціна IX стагоддзя |
Меч Карла Вялікага (ням.: Schwert Karls des Großen) | усходнееўрапейскі, 2-я палова IX стагоддзя |
Нюрнбергскія клейноды | Верагоднае месца і час вырабу |
Імперская карона (ням.: Reichskrone) | Заходняя Германія, 2 палова X стагоддзя |
Імперскі крыж (ням.: Reichskreuz) | Заходняя Германія, каля 1024/1025 |
Святая дзіда (ням.: Heilige Lanze) | Ламбардыя ці Бургундыя, VII стагоддзе |
Жыватворчы крыж (ням.: Kreuzpartikel) | |
Імперскі меч (ням.: Reichsschwert) | у межах Германіі, 2-я траціна XI стагоддзя |
Імперская дзяржава (ням.: Reichsapfel) | заходненям., канец XII стагоддзя |
Каранацыйная мантыя (ням.: Krönungsmantel (Pluviale)) | Палерма, 1133/34 |
Стыхар (ням.: Alba (Reichskleinodien) | Палерма, 1181 |
Далматыка (ням.: Dalmatica (Reichskleinodien)) (Tunicella) | Палерма, каля 1140 |
Панчохі (ням.: Strümpfe (Reichskleinodien)) | Палерма, каля 1170 |
Туфлі (ням.: Schuhe (Reichskleinodien)) | Палерма, каля 1130 ці 1220 |
Пальчаткі (ням.: Handschuhe (Reichskleinodien)) | Палерма, 1220 |
Цырыманіяльны меч (ням.: Zeremonienschwert) | Палерма, 1220 |
Стола (ням.: Stola) | Сярэдняя Італія, да 1338 |
«Арліная» далматыка (ням.: Adlerdalmatica) | Верхняя Германія, да 1350 |
Імперскі скіпетр (ням.: Zepter) | Германія, 1-я палова XIV стагоддзя |
Крапіла (ням.: Aspergil) | Германія, 1-я палова XIV стагоддзя |
Рэлікварый з ланцужкамі (ням.: Reliquiar mit den Kettengliedern) | Рым ці Прага, каля 1368 |
Рэлікварый з часціцай адзення Св. Іаана Евангеліста (ням.: Reliquiar mit einem Gewandstück des Evangelisten Johannes) | Рым ці Прага, каля 1368 |
Рэлікварый з часціцай дрэва ад калыскі Ісуса (ням.: Reliquiar mit einem Span der Krippe Christi) | Рым ці Прага, каля 1368 |
Рэлікварый з мошчамі Св. Ганны (ням.: Reliquiar mit dem Armbein der heiligen Anna) | верагодна Прага, пасля 1350 |
Рэлікварый з зубам Яна Хрысціцеля (ням.: Reliquiar mit einem Zahn Johannes des Täufers) | Багемія, пасля 1350 |
Футарал для імператарскай кароны (ням.: Futteral der Reichskrone) | Прага, пасля 1350 |
Рэлікварый з часціцай абруса Тайнай Вячэры (ням.: Reliquiar mit einem Stück vom Tischtuch des Letzten Abendmahls) |
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Евангелле для каранацыі
-
Рукавіца з Палерма
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hermann Fillitz: Die Insignien und Kleinodien des Heiligen Römischen Reiches. Wien und München 1954 (ням.)
- Gesellschaft für staufische Geschichte (Hg.): Die Reichskleinodien, Herrschaftszeichen des Heiligen Römischen Reiches. Göppingen 1997 ISBN 3-929776-08-1 (ням.)