Перайсці да зместу

Александрыйская бібліятэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Александрыйская бібліятэка
Александрыйская бібліятэка, стылізаваная гравюра XIX-га стагоддзя
Александрыйская бібліятэка, стылізаваная гравюра XIX-га стагоддзя
Краіна
Адрас Александрыя
Заснавана III стагоддзе да н.э.
Філіялы 1
Фонд
Аб'ём фонду 1 000 000 item[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Александрыйская бібліятэка — адна з найбуйнейшых бібліятэк старажытнасці, якая існавала пры Александрыйскім Музеі.

Заснаванне бібліятэкі

Александрыйская бібліятэка была заснавана ў пачатку III стагоддзя да нашай эры падчас кіравання цара Егіпта Пталамея II Філадэльфа.

У заснаванні бібліятэкі прынялі ўдзел перыпатэтыкі Дземетрый Фалерскі і, магчыма, Стратон з Лампсака. З’яўлялася найбуйнейшай бібліятэкай у антычным свеце, у якой захоўваліся, як мяркуецца, ад 400 тыс. да 700 тыс. папірусных скруткаў. Александрыйская бібліятэка ўяўляла сабой больш акадэмію, чым звычайнае збор кніг: тут жылі і працавалі навукоўцы, якія займаліся як даследаваннямі, так і выкладаннем.

Першым захавальнікам бібліятэкі быў Зенадот Эфескі (да 234 г. да н.э.), Пасля яго Эратасфен Кірэнскі (з 236 па 195 г. да н.э.), Арыстафан Візантыйскі (па ~ 185—180 г. да н.э.), Арыстарх Самафракійскі (па 146 г. да н.э.). У бібліятэцы працавалі і іншыя выбітныя навукоўцы эпохі элінізму, у тым ліку Еўклід.

«Даччыная бібліятэка» (філіял) была створана каля 235 да н.э. Пталамеем III у храме Серапіса Серапеуме; галоўная бібліятэка размяшчалася ў іншай частцы горада, у наваколлі палаца, у квартале Брухеён (Brucheium).

Зноскі